Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сказаў – як паветра сапсаваў


Калі я за камуністамі пачаў выкладаць ангельскую мову з апорай на беларускую, гэта не выклікала праблем. Завуч два дні хадзіў да мяне на ўрокі, а потым спытаў: «А как жа ты прэпадаёш? На беларускій жа не пераводзіцца!». Яму было дзіка, што зь беларускай і на беларускую можна перакладаць.

Чалавеку, які дрэнна ведае чужую мову, заўсёды здаецца, што тая мова менш дасканалая за ягоную, на ёй нельга выказаць ўзьнёслыя думкі. Насамрэч, гэта не так.

Казаць уголас, што беларуская мова «недацягівает» – гэта абсалютна тое ж, што сказаць: абарыгены тупейшыя за англічан. Сёньня гэта прызнаецца дзікунствам, як бы псаваньнем паветра ў прыстойнай грамадзе.

Мікалай Бусел

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG