Лукашэнка кажа, што нельга дапусьціць вымываньня тавараў.
Перайшоў на Ўкраіну. Украіна аказалася закрытая. Расея закрыла мяжу, мы таксама вымушаныя пайсьці на гэта. Ва Ўкраіне некаторыя тавары аказаліся ў лішку. Да таго ж там заробкі ў 2–3 разы меншыя, чым у нас і ў вас.
Іосіф Сярэдзіч з "Народнай волі" зьвяртаецца да міністра інфармацыі з нагоды папярэджаньня газеце. Вельмі моцны выступ #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
А што новы прэм'ер, якая яшчэ крэсла ня асвоіла, нашай газеце адразу ж папярэджаньне вынесла? - Сярэдзіч #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Сярэдзіч: Пакуль рэдактар "Народнай волі" жывы, газэта будзе выдавацца #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @belpartisan: Иосиф Середич сильно говорит, слышно, что наболело #agl29 #Лукашенко
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Ёсіф Сярэдзіч кажа, што не ішоў змагацца зь міністрам інфармацыі. Але давядзецца. Кажа пра тое, што даў выступіць гаротнай жанчыне з адкрытым лістом, якая распавядае, што робіцца ў рэгіёне, як паводзяць сябе мясцовыя спэцслужбы, чынавенства. Галоўны доктар не прыкрыў п'яных супрацоўнікаў спэцслужбаў. Яны гнояць у турме. Я даў магчымасьць выказацца жонцы. А новы міністар, якая яшчэ крэсла сваё не асвоіла, шле мне папярэджаньне. Ня той выпадак, калі трэба ганяцца за галоўным рэдактарам...
Кажа пра другое папярэджаньне. Публіцыст Калінкіна напісала артыкул пра ЭАЭС, выказалася. У папярэджаньні – Калінкіна можа нанесьці шкоду дзяржаўным інтарэсам. Праз 46 дзён улады схамянуліся. Вось такіх папярэджаньняў набралася больш за 20.
Запрасіў усіх на 25-годзьдзе «Народнай Волі» 7 ліпеня. Сказаў, што пакуль Сярэдзіч жыве, газэта будзе выходзіць.
Перайшоў да пытаньня. Цытуе словы Лукашэнкі – прапанова сесьці ўсім за круглы стол. Кажа, што настаў той час. Кажа, што сытуацыя надзвычай складаная. То з аднаго боку, то з другога насоўваецца небясьпека. У адных суседзяў вайна... Эканоміка краіны не вытрымлівае тых выпрабаваньняў, якія зваліліся на яе. Пытаецца: калі "здравомыслящие люди" сядуць за круглы стол? Кажа, што любая канфрантацыя зараз – пагібель для Беларусі. Кажа, што чыноўнікі не разумеюць шмат якіх рэчаў. Просіць Лукашэнку знайсьці магчымасьці прыняць яго асабіста.
Лукашэнку прапануюць аб'яднацца з усімі сіламі. Нельга дапусціць расколу ў беларускім грамадстве і даць скарыстацца гэтым імпэрцам #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @euroradio: Сярэдзіч запрасіў Лукашэнку на 20-годдзе газеты. Эх, трэба было і Лукашуку на "Даём Рады" запрашаць http://t.co/2nqJbdNsJZ #…
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @balinskiy: Вырежут Середича из телеверсии? #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка абяцае прыняць Сярэдзіча.
І просіць дакладваць яму, што робіцца ў «Народнай Волі». Просіць, каб у тэчку яму пастаянна ўкладалі гэтую газэту.
Кажа, што былі вострыя матэрыялы, ён накіроўваў туды сына, а людзей там не было. Але ня памятае канкрэтных выпадкаў. Узгадвае, што знае Сярэдзіча 30 гадоў.
Сярэдзіч кажа пра дзясятак «Народных Воль». Лукашэнка жартуе: «Ну, ты накаркай мне яшчэ дзесяць “Народных Воль”. Мне адной хопіць». Кажа, што «Народная Воля» прадаецца ў Адміністрацыі прэзыдэнта.
Сярэдзіч просіць міністра Ананіч прыслаць на практыку ў «Народную Волю», бо яна ня мае журналісцкай практыкі. Лукашэнка адказвае, што лепш у «Советскую Белоруссию».
Лукашэнка: Зянон Пазьняк - таленавіты чалавек, Шушкевіч таксама не дурак #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @Racyja: Лукашэнка: "Людзям "жраць" няма чаго, а яны мова-мова-мова" #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка кажа, што ня хоча ўдзельнічаць у перадвыбарчых баталіях. Народ і так ведае, што робіць прэзыдэнт. Пераводзіць размову ў рэчышча бясьпекі. Абяцае прыслаць на абмеркаваньне Мяжуева, дзяржсакратара Рады бясьпекі. Зноў паўтарае, што мы – не Ўкраіна, і ўлада не дапусьціць тых памылак, якія Ўкраіна зрабіла. Згадвае Зянона Пазьняка, кажа, што не з таго пачаў, крычаў: «Мова, мова...» Сьцьвярджае, што мы так не падставімся, як Украіна. Кажа, што баіцца толькі аднаго: калі мы будзем ваяваць на Ўсходзе, зьбяром усю «дрэнь» з усяго сьвету, якая зарабляе на вайне. Адтуль яны папаўзуць у Расею і да нас. Але калі да нас прыйдуць зь мячом, мы адкажам тым жа. Узгадвае 1941 год, калі прытупілі пільнасьць.
Лукашэнка: я баюся толькі аднаго, калі і далей будуць ваяваць ва Ўкраіне, сюды зьбярэцца ўся брыдота са сьвету #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Чаму Пазьняк і Шушкевіч пацярпелі самае жорсткае паражэньне? Ня з таго пачалі. Людзям жэрці не было чаго, а яны -мова-мова #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Раіць Сярэдзічу супакоіцца. Кажа, што "шманае і цярзае" міністра абароны і войска, трэці раз рэфармуе армію. Паўтарае, што "ня дай Бог нам ваяваць з Расеяй".
Абяцае Сярэдзічу пры канцы лютага пагаварыць.
RT @PMazheika: Калі лідэру ёсць што сказаць, дык хапае і паўгадзіны. А калі няма, дык і выступаюць па 5 гадзін #agl29 #Putin #Chávez #Castr…
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015