Людміла Бурава, "Строительная газета". Пытаецца, ці будзе будаўніцтва жытла прыярытэтным.
Лукашэнка кажа, што мільёнаў 5 квадратных мэтраў жытла сёлета будзе пабудавана. Гэта нямала. Інфраструктурныя аб'екты таксама будавацца будуць, у прыватнасьці, другая кальцавая дарога. Узгадвае АЭС, завод беленай цэлюлёзы, завод шпалернай паперы. Кажа, што ў новыя аб'екты "ўлазіць" ня будзем. Прыярытэт – жытлу, калі людзі хочуць будаваць – няхай будуюць. "Нядбайных" прыватнікаў выкінулі з рынку, засталіся дзяржаўныя.
Кажа, што не пацерпіць бардаку ў будаўніцтве, які быў у апошнія гады, што новы міністар і прэм'ер самі пойдуць працаваць на цэмэнтны завод, калі не навядуць парадак. Абяцае паадкручваць галовы будаўнікам. "Што ні будаўнік – то праблема".
RT @belpartisan: А как вам новое слово от Лукашекно - "драчка"? #agl29 #Лукашенко
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Рэкорд. 6 гадзін Лукашэнка ўжо прамаўляе #agl29 http://t.co/QbFJaTb6T2
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Вадзім Шчаглоў, «Бабруйскае жыццё». Пытаецца пра рост заробкаў, прагноз павышэньня невялікі – ці не апасаецца Лукашэнка рэакцыі электарату? І пра заробкі ў канвэртах – ці рыхтуецца ўказ?
Міністар працы Марыяна Шчоткіна прыводзіць прыклад, калі дырэктар фірмы грузаперавозак афіцыйна зарабляе 3,5 мільёна – маўляў, такога ня можа быць. І пра мізэрныя пэнсіі.
Лукашэнка адказвае, што не баіцца рэакцыі электарату, бо цэны ўзялі пад кантроль. "Ня трэба мяне падштурхоўваць, што ў даляравым эквіваленце заробкі ўпалі. Вось калі б цэны ўзрасьлі – тады б было дрэнна". Што да заробкаў, калі ёсьць прыбыткі ў прадпрыемства – павышайце заробкі. Што да бюджэтнікаў – ёсьць грошы, будзем плаціць. Станок для друкаваньня грошай уключаць ня будзем, кажа Лукашэнка. Трэба вытрымаць кірунак адпаведнасьці прадукцыйнасьці працы і заробкаў.
Лукашэнка: Каб спыніць кровапраліцьце трэба выканаць Менскія пагадненьні #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Карэспандэнт украінскага інфармагенцтва "Ўніан" пытаецца пра менскі фармат перамоваў.
Лукашэнка кажа, што ў Менску шмат чаго дасягнулі, але шкада, што потым адышлі ад гэтага. Калі б былі выкананыя менскія рашэньні – быў бы мір. Але цяпер – адыход. Зьявілася інфармацыя пра новыя фарматы. Калі хочуць пачаць з нуля – няхай. Навошта ў Астане новы фармат? Менскія дамоўленасьці будуць перакрэсьленыя? Столькі сустрэч было ўжо кіраўнікоў дзяржаў. Новую кантактную групу будуць ствараць? А навошта? Лінія вызначаная мэмарандумам у Менску, трэба яе накрэсьліць. Пытаецца, што такое «Град» у 40 ствалоў, што такое ўстаноўка «Точка». Трэба вярнуцца да менскіх перамоваў, удакладніць лінію і адвесьці войскі. Зацягваньне вайны недапушчальнае. Губляем час.
Каб спыніць ваенныя дзеяньні, патрэбна жаданьне ўцягнутых у канфлікт кіраўнікоў дзяржаваў. Трэба пераадолець рознагалосьсі, пераступіць праз амбіцыі і дамовіцца. Бо гінуць дзеці. Трэба вызначыць лінію, адвесьці войскі, правесьці муніцыпальныя выбары, дамовіцца, як будуць разьвівацца эканамічныя зоны. І праз два гады многае можна аднавіць. Трэба спыніць гэтую вайну.
RT @belpartisan: О, коллеги из Украины - агентство unian #agl29 #Лукашенко
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка: Каб спыніць вайну, трэба жаданьне ўсіх кіраўнікоў, пераступіць праз амбіцыі, правесьці муніцыпальныя выбары #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Пра задачы новаму кіраўніку Менску: "Менску не хапае лоску. У нас утульны, але месцамі вясковы горад. Трэба знайсьці архітэктараў, якія б надалі яму лоску, бо мы шмат набудавалі неабдумана, цяпер трэба ўдасканальваць. У гэтым сэнс лоску".
RT @white_lis1: Сумна, усе словы #agl29 не каштуюць нават той паперы на якой друкуюцца. І жартаваць на тэму яго высераў азначае быць саўдзе…
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Чаго не хапае сталіцы, што павінны людзі рабіць.
«Минск-Новости», Кацярына Дубінская.
«Менску не хапае лоску», – кажа Лукашэнка. Гораду трэба надаць лоск, каб кварталы, раёны мелі завершаны выгляд. Шорац павінен знайсьці пару-тройку добрых архітэктараў, каб надаць завершаны від пабудаванаму.
Упікае былому мэру Ладуцьку, што ў Менску шмат закінутых участкаў, праблемаў, якія ляжаць на паверхні. Трэба «дапрацаваць» Менск, больш будаваць у рэгіёнах, а не перанасяляць Менск. На дарогах таксама павінен быць «лоск». Кажа, што грошай у сталіцы дастаткова.
Узгадвае скрыжаваньне праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Філімонава, загадвае тэрмінова будаваць разьвязку. Просіць далажыць, што адбываецца на будоўлі "Менск-Сіці". Заклікае наводзіць парадак.
Мы пачалі асьцерагацца, што гэта не Лукашэнка, а яго галаграма і прэс-канфэрэнцыя працягнецца да прэзыдэнцкіх выбараў у лістападзе #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @belaruski_front: Предлагаю снять блокбастер "Вокруг света за пресс-конференцию Лукашенко" #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @CobaltD: - Александр Рыгоравич, почему борьба с коррупцией у нас больше показная? - Мадырнизация дереваабработки нужна для дыверсификац…
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка: Трэба абавязаць чыноўнікаў адказваць на пытаньні журналістаў. #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Непрыемнае пытаньне пра карупцыю
Сяргей Сацук, "Ежедневник": Кажа, што няма сыстэмнай барацьбы з карупцыяй. Кожнае ведамства сваімі інструкцыямі адгарадзілася ад журналістаў. Раней журналісту можна было ўзяць у судзе любую даведзеную да канца крымінальную справу па карупцыі. Цяпер не даюць, бо ня хочуць агалоскі. Чыноўнікі перапісваюць маёмасьць на сваякоў, на пабочных асобаў. Ідзе рэальная барацьба з барацьбой паказной. Крытыкуе тэндэры. Узгадвае дрэваапрацоўку, зь якой увесь сьвет сьмяецца, і Мальцава. Бо не было дакумэнтацыі, бізнэс-плянаў. Кажа, што калі б туды кінулі Косінца, было б тое самае. Кажа, што прэзыдэнт пачаў страчваць кантроль над барацьбой з карупцыяй. Чаму пад выглядам барацьбы з карупцыяй ідзе стварэньне ўмоваў для карупцыі чыноўнікам сярэдняга зьвяна?
Лукашэнка кажа, што патрэбныя факты. Ухіляецца ад тэмы: кажа пра БелАЗ, які цяпер наўрад ці будавалі б. Бо эканоміку раней стваралі ў адзінай дзяржаве. Кажа пра сельскую гаспадарку, лясную гаспадарку. Што дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы сталі прайграваць, мы куплялі за мяжой нават ДВП пліты. Узгадвае Якубовіча – маўляў, той купляў паперу для газэты ў Кандапозе. Таму мадэрнізацыя была патрэбная. Распавядае, як бралі крэдыты ў немцаў, як ён сам бываў на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах. Пераконвае Сацука, што цяпер мэблевыя фабрыкі адрадзілі.
Вяртаецца да карупцыянэраў. Кажа, што яны, напэўна, ёсьць. Зноў узгадвае Мальцава, якога падтрымліваў. Мальцаў не зрабіў кацельную, нешта казаў пра туркаў – ня справіўся.
Кажа, што законаў дастаткова. Цяпер рыхтуецца новы закон аб барацьбе з карупцыяй. Праект яго "насьцярожыў". Паўтарае, што "калёным жалезам" выпальвае гэтую заразу – карупцыю. Але пазбавіцца ад яе цяжка. Гэта зараза, якую перамагчы немагчыма, трэба зьвесьці яе да мінімуму. Заклікае Сацука знайсьці факты. Сацук зноў паўтарае пра закрытасьць дзяржорганаў ад СМІ. Распавядае, як тры месяцы Сьледчы камітэт трымаў на праслухоўваньні "Ежедневник", выклікалі на допыты і галоўнага рэдактара, і нават рэклямны аддзел.
Лукашэнка абяцае сваю падтрымку і загадвае кіраўніку адміністрацыі Аляксандру Мікалаевічу Косінцу разабрацца. Патрабуе канкрэтныя факты без эмоцыяў.
RT @belamova: Пресс-конференция Лукашенко обогнала по длительности период полураспада урана #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @intex_press_: Лукашенко. Просит встать тех, кто хочет задать неудобный вопрос. После 7 часов - думаю никто не встанет. Опа - ББС #agl…
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015