Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

15:44 29.1.2015

«Натальля Ўладзімераўна (Пяткевіч) хацела абсьледавацца. Яна вельмі падрыхтаваны чалавек, яна вырасла на маіх вачах. І Ладуцьку падбярэм адпаведную пасаду».

15:46 29.1.2015

Пры кожным мікрафоне стаіць вялікая чарга задаць пытаньне.

15:47 29.1.2015

Пытаньне "Нашай Нівы": адкрыць беларускамоўны дзіцячы канал.

15:50 29.1.2015
Яшчэ 8 чалавек...

15:51 29.1.2015

«Справа не ў фінансах. Калі вы сёньня здольныя стварыць канал, рабіце. Але каб людзі выбіралі вас. Калі ніхто глядзець ня будзе, мне такія каналы не патрэбныя».

15:54 29.1.2015

Лукашэнка сказаў, што загадаў знайсьці чарнасоценцаў. «Меры прынятыя. Калі ў вас ёсьць факты, што па лесе нейкія чарнасоценцы бегаюць, мы іх вылавім. Яны будуць выкарчаваныя з коранем».

15:56 29.1.2015

«Грэх крыўдзіцца, што мы тут некага прыціскаем, не даем размаўляць на расейскай мове».

15:56 29.1.2015

15:59 29.1.2015

Карэспандэнт «Расея-1» ня ведае, ці прэсуюць яго ў Беларусі па моўнай прыкмеце, бо нічога не разумее па-беларуску. Лягічна. Задае пытаньне пра беларускія прадукты, якія неапраўдана дарагія: «Усё вырошчваеце самі. А чаму кошты такія?»

16:05 29.1.2015

Сяргей Самоха, тэлеканал «Расея-1». Пра цэны ва Ўкраіне.

Яны мізэрныя. Разы ў 3 меншыя за расейскія, вельмі танна. У жніўні я паехаў у Беларусь. Калегі сказалі: краіна цудоўная. Адзін з аргумэнтаў, пра якія казалі сябры, – танныя прадукты. Уразілі засеяныя палеткі пасьля мяжы. Калі прыехалі, з жонкай пайшлі на Камароўку. Патрацілі разы ў два больш, чым у Маскве. У сеткавай краме – тое ж самае. Дорага. У паўтара раза больш, чым у Маскве. Для мяне гэта парадокс. Ва Ўкраіне, пры палітычнай нестабільнасьці, танна. А ў Беларусі пры стабільнасьці – дорага. Чаму цэны такія?​

Лукашэнка кажа, што добрая крытыка. І зьвярнуўся да віцэ-прэм'ера. Той кажа, што ня ведае, дзе карэспандэнт купляў. Кажа толькі пра сьвініну. Кажа, што ўсё астатняе – таньнейшае.​

Лукашэнка: «У нас была сытуацыя, калі цэны былі меншыя, чым у Маскве. Кожны дзень прыяжджалі расейцы і ўсё вывозілі. Асабліва ў памежжы. У Воршы былі чэргі масквічоў. Цэлыя калёны аўтамабіляў прыяжджалі. І Косінец можа распавесьці, як прадукты прадавалі ўвечары, каб сваім даставалася. Мы вымушаныя цяпер трымаць парытэт цэнаў. Інакш будуць вывозіць. Мы крыху трымаем цэны меншыя, чым у Расеі. А расейцы ня здольныя кантраляваць цэны. Яны зьнішчылі ўсе кантралюючыя структуры. А мы трымаем цэны. Я вельмі сур'ёзна займуся гэтым пытаньнем».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG