«Я вас ворагамі не лічу, хоць ня згодны з думкай, якую трансьлюе Эўрарадыё. А што вы думалі – закрыць Эўрарадыё? Навошта? Гэта ж падняць яго аўтарытэт. Вы не на столькі для нас небясьпечныя, каб даставаць стрэльбу і страляць. Пакуль у рукапашную разьбярэмся».
RT @euroradio: Лукашэнка: "Слухай, можа ў Кісяля адбяром частату і ім аддадзім?" Лукашук: "Я згодны" :D #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«Я зразумеў, што Эўрарадыё – меншае зло, чым Ёсіф Сярэдзіч».
RT @Motolko: Еврорадио дали добро на работу в РБ. Это радует, поздравляю друзья ) @euroradio #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
"Эўрарадыё меньшае зло, чым Іосіф Сярэдзіч!" Але "Народную волю" чытаю кожны дзень, - сцвярджае прэзыдэнт #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка кажа, што Кітай дае крэдыты пад меньшы працэнт, чым Расея #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«Дзяржава не павінна сыходзіць з эканомікі».
«У нас жабрацкі заробак у дзяржслужачых».
Усе ў "Карону" па бананы.
Пытаньне пра пэрспэктывы ўвядзеньня адзінай валюты ў Эўразійскім саюзе.
«Гэтае пытаньне на парадку дня не стаіць. Ня думаю, што гэта будзе пры маім прэзыдэнцкім жыцьці».
Аляксандар Лукашэнка: «Тэму адзінай валюты адклалі да 2025 году».
Лукашэнка: Прыйдзе час калі мы будзем вырашаць нешта па адзінай валюце. І не думаю, што гэта будзе пры маім прэзыдэнцтве #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
У чым Лукашэнка захоўвае свае ашчаджэньні?
«Я адназначна атрымліваю заробак у рублях. Іншых даходаў няма. Мне прыносяць у канвэрце. Частку заробку пералічваю майму меншаму на ягоны рахунак. Я захоўваю грошы ў левай верхняй шуфлядзе ў канвэрце».
RT @belaruski_front: Ага, попался! Лукашенко получает зарплату в конверте!!! А еще и наличкой!!! А как же карточки и борьба с наличкой??? #…
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
50 мільёнаў (рублёў?) у Лукашэнкі ў загашніку.
«Больш за ўсё не люблю грошы, страшна іх не люблю. Можа, у мяне 50 мільёнаў у загашніку ляжыць. Валюта, якую выдаюць падчас камандзіроўкі, таксама там можа быць».
Лукашэнка: ну можа 50 мільёнаў у мяне зберажэньняў ёсьць. Цікава, гэта ў рублях ці далярах?) #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Юры Дракахруст: Цяжар кароны
«Адправіць на пэнсію – я вельмі жорстка адказаў на гэта ў Крамлі. Вы ведаеце, каму гэта было адрасавана». Можна здагадацца :) Відаць, прынамсі намёк на тое, што гэта было б някепска, Лукашэнку з Крамля быў накіраваны. Што не зусім стасуецца зь ягонымі словамі пра бясхмарныя стасункі паміж афіцыйнымі Менскам і Масквой. Хоць наяўнасьць праблемаў Лукашэнка вельмі асьцярожна прызнаў, адказваючы на пытаньне Зьмітра Лукашука з Эўрарадыё: «Ня трэба казаць, што ўсё на 100% добра».
Вельмі цікавы пасаж наконт філязофіі ўлады: «Я прэзыдэнт. Мае хацелкі тут ня маюць вялікага значэньня. Я раблю так, як вы хочаце». Сапраўды, звонку здаецца, што кіраўнік, асабліва самаўладны аўтарытарны ўладар, можа зрабіць усё што заўгодна. Пры поглядзе з боку ўлады калідор магчымасьцяў выглядае даволі вузкім. Пры гэтым менавіта ў самаўладнага ўладара – нават у большай ступені, чым у дэмакратычна абранага на пэўны тэрмін лідэра. Як казаў адзін з «бацькоў» псыхааналізу Карл Юнг у знакамітым інтэрвію «Дыягнастуючы дыктатараў»: «Сапраўдны правадыр заўсёды вядзёны».
RT @belugin: Тот самый левый ящик #agl29 http://t.co/UEAsoaHZpG
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015