Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

14:37 29.1.2015

Пытаньне: ці часта разыгрываюць Лукашэнку, як пранкер Vovan?

«З прэзыдэнтам нейкага Vovan ніколі ня злучаць, пакуль ня высьветляць, хто тэлефануе. Ніхто ніколі мяне не разыграе. Лукашэнка можа так пажартаваць на адрас Давыдзькі, што той канькі можа адкінуць. Пяткевіч заяўляла ўжо».

14:39 29.1.2015

Марголін: Замежныя візыты Лукашэнкі ня маюць плёну

Падчас прэс-канфэрэнцыі Лукашэнка прызнаў: золатавалютныя рэзэрвы ў Беларусі невялікія, каля чатырох мільярдаў даляраў сёлета трэба выплаціць па даўгах. Таму неабходна асьцярожна ставіцца да новых крэдытаў:​

«Мае візыты ў паўтара дзясятка краін сёлета – гэта дывэрсыфікацыя экспарту, каб атрымаць валюту. Вось там будзем шукаць, а не спадзявацца на крэдыты».​

З гэтай нагоды эканаміст Леў Марголін адзначае:​

«Вядома, хацелася б, каб ягоныя візыты былі плённымі, хоць гэта не найлепшы сродак ратаваньня эканомікі. Дывэрсыфікацыя сапраўды дазволіла б лепш прадаваць беларускую прадукцыю. Магчыма, тады і не спатрэбілася б шукаць новых крэдытаў.​

Але ж пакуль усе бачаць, што візыты Лукашэнкі не назавеш плённымі. Нават у Кітай. Бо Кітай нам, акрамя зьвязаных крэдытаў на будоўлю кітайскімі рабочымі ды на кітайскае абсталяваньне, больш нічога не даваў. Пра іншыя краіны і гаварыць няма чаго.​

Таму было б добра, калі б беларускі экспарт пасьля ягоных візытаў і сапраўды рвануў угору. Але спадзяваньняў на гэта, на жаль, няма».

14:41 29.1.2015

Адказваючы на пытаньне Эўрарадыё: "Наконт таго, каб адправіць мяне на пэнсію – ніхто ня можа мяне нахіліць. Я пра гэта і ў Крамлі сказаў. Ня трэба спрабаваць мяне нахіліць".

14:43 29.1.2015

Зноў пра пэнсію: «Прэзыдэнцтва мне ўжо ня вельмі цікавае – я ўсё памацаў. Але сам ад гэтага не адыду».

14:43 29.1.2015

Пытаньне ад Эўрарадыё.

«Што тычыцца адправіць мяне на пэнсію. Я жорстка сказаў у Крамлі, што нахіліць мяне ня ўдасца. Мяне можна павесіць, забіць, утапіць, але нахіліць і танцаваць пад чыюсьці дудку – немагчыма. Гэта не таму, што я цьвердалобы. Ня трэба мяне нахіляць. Калі б мяне адправілі на пэнсію, мне было б непрыемна прайграць кампанію. Я, можа, пакрыўдзіўся б на тыдзень. Гэта рашэньне народа. Новага ў прэзыдэнцтве ў мяне нічога ня будзе. Я ўсё зразумеў, памацаў. Я таксама думаю, 20 гадоў – колькі можа. Але сам не сыду. Калі рухне краіна, зь мяне спытаюць».

14:45 29.1.2015

«Калі вы мяне крытыкуеце за рэзыдэнцыю, тут укладзена праца беларускіх спэцыялістаў. Нам патрэбна была гэтая заля. Гэта аплот нацыянальны, наша сэрца. Наш сьцяг і палац».

14:46 29.1.2015

«Таму накіруйце на пэнсію, пайду. Калі сам захачу, то мае хацелкі не прымаюцца да ўвагі».

14:49 29.1.2015

«Здымаць сваю кандыдатуру ці не ісьці на выбары я ня маю права. Калі няма падстаў. Прыдуркаватасьць, тупасьць, хваробы – гэта падставы. Калі ты нармальны, здаровы чалавек – ідзе. Калі буду жывы і здаровы, вы, магчыма, мяне ўбачыце ў сьпісе кандыдатаў».

14:49 29.1.2015

«Адносна “накланіць”, “адстроіць”. Расеі сёньня не да гэтага. Расея на прыкладзе Ўкраіны наелася вось так».

14:52 29.1.2015
Ужо амаль 4 гадзіны.

14:53 29.1.2015

Карэспандэнт Эўрарадыё просіць даць асобнае інтэрвію для Эўрарадыё.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG