Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

12:35 29.1.2015

Пытаньне «Беларусы і рынак». Дэвальвацыя, недахоп золатавалютных рэзэрваў. Ці магчымыя новыя крэдыты з Расеі для папаўненьня ЗВР і на якіх умовах? Вы казалі пра зьнешнія фактары. Можа, крызіс падштурхне да рэформаў...

12:36 29.1.2015

Юры Дракахруст: Як ваяваць з рускімі, калі Расеі не да таго?

Прыўкрасна наконт магчымасьці расейскага ўварваньня. Па-другое, як мы, «рускія людзі», будуць ваяваць з рускімі? Але па-першае – Расеі не да таго :) Усё ж такі па-першае – гэта. А даволі агрэсіўна – наконт адэптаў «рускага сьвету», тых, для каго Беларусь – дзяржава, якой няма і якая ніколі не існавала.

12:38 29.1.2015

Лукашэнка пра лібэралізацыю: «Вы хочаце лібэралізацыі, як у Расеі, я не хачу такога».

12:42 29.1.2015

«Я не хачу такой лібэральнай эканомікі. Не хачу такой, як ва Ўкраіне. Я хачу, каб быў у краіне парадак. Прыватызацыя: у нас ёсьць Амкадор. Я добра ведаю Шакуціна, мы нарадзіліся практычна ў адной вёсцы, сустракаемся. І мы гэтак жа, як МАЗ, падтрымліваем. Яно што, квітнее... не. Крызіс ударыў па ўсіх прадпрыемствах аднолькава».

12:43 29.1.2015

Эканамічны аналіз ад Лукашэнкі на пальцах: «Мы слабейшыя, чым Эўразьвяз і нават, у нейкім сэнсе, чым Расейская Фэдэрацыя».

12:43 29.1.2015

Лукашэнка пра эканоміку ў Беларусі: «Абвал расейскага рубля, вайна ва Ўкраіне, дэвальвацыя тэнге ўплываюць на нашу краіну».

12:45 29.1.2015

«55 мільярдаў даляраў уклалі ў мадэрнізацыю і ратаваньне сельскай гаспадаркі. Мільярды на мадэрнізацыю дрэваапрацоўкі».

12:48 29.1.2015

«Паліць валюту нельга. Правільна, мы ня маем вялікіх ЗВР».

12:49 29.1.2015

«Можна складваць у рэзэрвы, курс будзе спакойны, але ў краіне ні чорта ня будзе. Варушыцца ўсіх прымушу».

12:50 29.1.2015

«Нам не хацелася б больш браць крэдыты. Але калі будзе вельмі цяжка, Расея плячо падставіць. Я цытую Пуціна. Не таму, што мы нахлебнікі».

12:51 29.1.2015

Лукашэнка пра тое, што рабіць, калі няма грошай: «Былі праблемы. Расея плячо падставіла. Чаму падставіла? Таму што наша эканоміка – частка расейскай эканомікі».

12:52 29.1.2015

«Мы на мільярды ў іх купляем, купляем камплектуючыя, даем ім працу. І прадаем у Расею. Але мне б не хацелася закрэдытоўвацца і далей. Мільёнаў 500 даляраў Расея нам абяцала зь бюджэту. Каля 4 мільярдаў мы павінны выплаціць па даўгах».

12:53 29.1.2015

«Мае візыты ў паўтара дзясятка краін сёлета – гэта дывэрсыфікацыя экспарту, каб атрымаць валюту. Вось там будзем шукаць, а не крэдыты».

12:55 29.1.2015

Журналісту "Беларусы і рынак": «25 гадоў вашай газэце? Можа, сустрэнемся. Магчыма, я магу вас нахіліць у бок жыцьця, а не лібэральнай эканомікі».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG