Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

12:17 29.1.2015

«Мы абмяркоўвалі гэтыя пытаньні з украінскім кіраўніцтвам. Калі мы нешта можам, вы скажыце. Мы абавязкова зробім, мы ж не чужыя. Гэтая вайна — гэта ў нас ужо, каля нашага парога. Ужо ўплывае на нас. Дзясяткі тысяч уцекачоў на нашай тэрыторыі. Нам даводзіцца вельмі жорстка мяжу зачыняць. Ля нашага парога вайна, я вымушаны рэагаваць. Але гэта яшчэ не вайна. Галоўнае, каб гэтая зараза да нас не прыйшла. Я вымушаны непублічна ўмешвацца ў гэтыя працэсы. Дзе мы можам падставіць плячо. І Парашэнка, і Пуцін папрасіў правесьці пасяджэньне групы. Мы не міратворцы, нас просяць, мы робім. Мы маем сваю думку пра гэты крызіс. Мы не зьбіраемся напрошвацца і піярыць на гэтым. Такі піяр небясьпечны».

12:19 29.1.2015

Лукашэнка: «Я ня вельмі давяраю заходнім партнэрам».

12:21 29.1.2015

«Што да стаўленьня ЭЗ і ЗША. Я бачу, што адбываецца ў нашых заходніх партнэрам у сувязі з гэтым. Я ня вельмі ўпіваюся. Я не кажу, што сытуацыя так склалася і нам дапамагла. Я ня вельмі давяраю заходнім партнэрам. Гэта палітка брудная справа – у некага бруднейшая, у некага чысьцейшая. Пакуль ня пройдуць прэзыдэнцкія выбары, ня будзе зьмены пазыцыі. Небясьпеку пераносу гэтых зьяваў на тэрыторыю Беларусі і Расеі. Калі б’юцца два браты, ня лезь».

12:21 29.1.2015

Дракахруст: «Лякаматыў на палігоне»

Гаворачы пра Эўразійскі саюз, Лукашэнка падкрэсьліў, што менавіта Казахстан быў супраць паглыбленьня інтэграцыі ў межах саюзу, пярэчыў супраць адзінай візавай палітыкі, супраць палітычнай інтэграцыі. А ён — як бы і не. Паводле яго, саюзная дзяржава – гэта і палігон, і лякаматыў інтэграцыі. Упершыню за шмат гадоў кіраўнік Беларусі прыгадаў, што далейшая інтэграцыя ў межах саюзнай дзяржавы можа адбыцца праз рэфэрэндум аб будучыні гэтай дзяржавы. «Але Расея заўпарцілася», – сказаў Лукашэнка. Абвінавачаньні на адрас Расеі ў тым, што яна тармозіць інтэграцыю, часта гучалі з вуснаў кіраўніка Беларусі пры прэзыдэнцтве Ельцына, і на самым пачатку кіраваньня Пуціна. Потым, у 2002 годзе, Пуцін у пэўным сэнсе злавіў Лукашэнку на слове, прапанаваўшы Беларусі банальна ўступіць у РФ. Пасьля словы пра тое, што Расея не ідзе на інтэграцыю, крыху сьцішыліся. Цяпер словы пра інтэграцыю праз рэфэрэндум, на які гатовы Менск і не гатовая Масква, ізноў прагучалі. Наўрад ці гэта новая палітычная ініцыятыва, хутчэй рытарычны адказ на абвінавачаньні з боку асобных расейскіх СМІ і палітыкаў у «здрадзе».

12:21 29.1.2015

«Камсамольская праўда» (Ульяна Бабаед) задае пытаньне пра вайсковыя вучэньні — «Ці гэта падрыхтоўка да збройнага захопу Смаленску?»

12:21 29.1.2015

Пытаньне КП: узмацненьне ваеннай рыторыкі — гэта апасеньне Майдану ў Беларусі ці падрыхтоўка да вайны?..

12:23 29.1.2015

«Калі казаў пра смаленскія, бранскія і пскоўскія землі, хаця ў гісторыі гэта было. Мы не прэтэндуем на іх. Нам чужых земляў ня трэба. Нам бы свае ўтрымаць».

12:24 29.1.2015

«Не адчуваецца мяжа паміж дзьвюма дзяржавамі. Смаленск, Бранск і Пскоў – амаль палова Беларусі. Ведаеце, колькі там праблемаў. Трэба быць ідыётам, каб прэтэндаваць на частку земляў у такога гіганта, як Расея».

12:25 29.1.2015

"Трэба супакоіцца - гэта быў жарт", - Лукашэнка пра свае колішнія словы аб далучэньні да Беларусі Смаленска, Бранска і Пскова.

12:31 29.1.2015
Амбасада Беларусі ў Расеі занепакоілася жаданьнем Лукашэнкі мець сваю ўласную зброю.

12:32 29.1.2015

«Адносна ваеннай рыторыкі. Мы павінны мець адпаведную армію. Мы вывучаем усе канфлікты. Мы тройчы перафарматавалі нашу армію. Павінны быць выдрэсіраваныя мабільныя часткі. Мы ня зможам трымаць фронт. Мы прыстасоўваем армію да нейкага канфлікту. Мы павінны мець сваю зброю, а пакуль у нас яна расейская. Нам трэба мець сваю добрую зброю, каб будучы агрэсар нават не падумаў ваяваць супраць Беларусі. І празь некалькі месяцаў будзем мець. Мы не рыхтуемся да вайны. Я не хачу, каб вы мяне праклялі, што нам няма чым ваяваць. Прыклад – Украіна, арміі не было. Яна была разбурана практычна поўнасьцю. Майдана ніколі ня будзе. У мяне даволі сіл, каб прадухіліць братазабойчую бойню. Ёсьць адмарозкі і ўлада ёсьць, каб іх нэўтралізаваць. Дадзім грошы на квіткі ў гарачыя кропкі. У нас гэтага ня будзе. Расейскага нашызму ў нас ня будзе. Як вы ўяўляеце, што мы будзем ваяваць з рускімі? Я не ўяўляю, як прыйдзе рускі чалавек прыйдзе ваяваць у Беларусь, на сваю родную зямлю. Беларусь – гэта сувэрэнная дзяржава. Заставім любога паважаць сувэрэнітэт і незалежнасьць, хто думае, што няма такой краіны як Беларусь. Не было, цяпер ёсьць. Я выканаю сваю місію. За маёй сьпінай сотні ўзброеных людзей стаяць».

12:33 29.1.2015

Падсумаваньне адказу на пытаньне пра захоп Смаленску: «За мной сотні тысяч узброеных людзей. Таму супакойцеся і нараджайце дзяцей».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG