«Гэта няпростае пытаньне кадравае, таму я сам прымаю рашэньне. Я ведаю сваю ўладу. У асобных выпадках яна неабмежаваная. І трэба, каб не напрымаць такіх рашэньняў, калі ўсе будуць цярпець. У мяне гэты тормаз ёсьць».
Лукашэнка: У нас можа любы праціснуць свайго (ва ўрад), але толькі на ўзроўні прэзыдэнта #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«Няпростая гэта тэма. Старая калода, новая калода. Калода і ёсьць, каб яе тасаваць».
«Тасаваць – гэта ратацыя кадраў. Я ўсім прапанаваў працу. Для некаторых яшчэ шукаем працу, бо мае прапановы не падышлі».
Ніякага лабіраваньня інтарэсаў пры прызначэньні ў прэзыдэнта, усе рашэньні прымаю я сам, але тормаз ў мяне ў гэтым пытаньні ёсьць #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @sasza_z_kotem: "Страшно сказать, что она попробовала и понюхала!" - у нас в правительстве только лучшие кадры!#agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«Качанава – гэта надзвычай дасьведчаны чалавек. Так, як Косінца, я яе ня ведаў. І прапанова пра яе прызначэньне паступіла ад сілавых структураў. Чаму сілавікі раптам? Вывучыў, бачу, людзі пра яе добра кажуць. І шэраг іншых. Таму не сказаць, што гэта вельмі амбітна выглядала. Адзіны нюанс – я хацеў бы больш бачыць жанчын на высокіх пасадах. Гэта такі хамут, і ззаду плуг трэба пацягнуць. Жанчынам давяраю больш».
Лукашэнка пра прызначэньне Натальлі Качанавай: «Это же опытнейший человек! Вы даже не знаете, что она понюхала и попробовала».
Пытаньне СБ: «Эўразійскі саюз мяняе канфігурацыю на постсавецкай прасторы. Пра крызіс ідэі саюзнай двойкі. Лёс гэтага саюзу?».
Слухаць Лукашэнку #agl29 можна тут: http://t.co/DK1OcVwKRW http://t.co/eaoPJZzvdf
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @euroradio: Тры пытанні за гадзіну і 256 журналістаў. Хто падлічыць, калі ён скончыць? #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Агулам на першыя тры пытаньні Лукашэнка адказваў гадзіну. Зараз кажа пра высокую ступень інтэграцыі з Расеяй #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @Embassybel: Союз Беларуси и России - это экономический и военно-политический союз #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Усе набылі памперсы? #agl29 http://t.co/wDZc7gVnJe
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«Глыбіня інтэграцыі з Расеяй у рамках саюзнага праекту значна глыбейшая. Мы ня ставім крыж на праектах. Глыбіня інтэграцыі з Расеяй значна глыбейшая і шырэйшая, чым у ранейшых праектах. Калі паўстала пытаньне пра адзіны візавы рэжым, Казахстан адразу выступіў супраць. Калі паўстала пытаньне пра палітычнае, Казахстан сказаў, што спынімся на эканоміцы. Ваенна-палітычны і эканамічны саюз — было ў саюзнай дзяржаве. Вышэйшы дзяржсавет саюзу Беларусі Расеі, там я старшыня. Каб не былі пытаньні прахаднымі ў парадку дня. Расея ад гэтага праекту не адмаўляецца. Я сказаў, каб былі істотныя пытаньні – фінансы, палітыка... 3 сакавіка адбудзецца пасяджэньне. Усё ідзе пуцём. Ніхто ня хоча адмаўляцца ад гэтага праекту. Мы як адна краіна. Гэта страціць нельга. Хацелася б зрабіць істотны крок у нашых адносінах. Ня вельмі атрымліваецца. Трэба захаваць тое, што ёсьць. Саюзная дзяржава — гэта лякаматыў інтэграцыі».
Лукашэнка: «Усё ідзе сваім парадкам, ніхто ад саюзнай дзяржавы адмаўляцца не зьбіраецца, гэта самы прасунуты праект».
Лукашэнка: Саюзная дзяржава гэта лякаматыў інтэграцыі #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«Мы ставімся да рускага чалавека як да свайго. Але ёсьць нюансы. І нам тут трэба шліфануцца».
Reuters пытаецца пра зьмены адносінаў Эўропы да Лукашэнкі і Беларусі #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Пытаньне Reuters: «Беларусь выступіла міратворцам ва ўкраінскім канфлікце...»
«Я заўсёды ад гэтага адпіхваўся, мы не напрошваліся на гэтую функцыю. Мяне папрасілі — зрабіце што можаце».