«Сёньня ідзе жэстачайшая канкурэнцыя за перадзел сьвету. СМІ ўцягнутыя ў інфармацыйную вайну. Мы чакаем вайну ў кібэрпрасторы. Ня час шарахацца. Трэба ісьці спакойна сваёй дарогай».
О, Лукашэнка кажа, што чакае інфармацыйную вайну #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Пытаньне БелТА пра Эўразійскі саюз: як надаць паскарэньне?
Зьміцер Панкавец з прэс-канфэрэнцыі цытуе Лу-ку: "Мы жджом вайну, пакуль не як ва Украіне са зброяй, а жджом цяпер кібервайну".
«Мы доўга ішлі да гэтага эканамічнага аб'яднаньня. Хоць Расея была гатовая і да іншых кірункаў. Эканоміка будзе фундамэнтам. Пуцін і Назарбаеў кажуць, што нас прысьпешваць ня трэба. Хоць моманты ёсьць, якія не павінны быць – войны малочныя, мясныя, цукерачныя. Больш выпячваецца драчка з Расеяй. Але яны ёсьць у Расеі і з Казахстанам».
Тым часам новыя курсы: Даляр: 15 360 (+150) Эўра: 17 340 (+50) #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка: не павінны быць войны малочныя,мясныя,цукерачныя. Больш выпячваецца драчка з Расеяй. Але яны ёсьць у Расеі і з Казахстанам #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @Kazak_Egor: Именем революции подключился к онлайн трансляции #agl29 http://t.co/5o8F2Ad1zu
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @charter_97: «Можно было где-то давленуть, но мы держим цены. Апельсины, бананы и прочая зараза, которую мы сюда завозим...». ЗАРАЗА?! #…
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«Я бананы не ўжываю. Пераб'емся. Таму паскарацца будзем, але настолькі, каб мышцы не парваць».
Пытаньне СТВ: «Вы абнавілі ўрад. Але не прызначылі замежнікаў».
Лукашэнка не ведае які зараз курс даляра. Кажа пра 13-14 тысяч Epic Fail #agl29 http://t.co/ruJbInAidI
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @Motolko: Лукашенко очень круто отвечает на вопрос про "одни и те же кадры в руководстве" #agl29 Тут респект. Но дорогу молодым надо бы.
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«Людзі рухаюцца па службовай лесьвіцы зьнізу ўверх. Косінец далёка ня дурань. Доктар навук. Што да прэм'ер-міністра. У любой краіне прэм'ер-міністры на вуліцы не валяюцца. Гэта адзінкі».
«Гэта страшная пасада. Як Кабякоў там працаваў, але выжыў. Фінансы рабром сталі. Каго прызначаць — вядома, эканаміста».
«Нібыта мы тут і калоду тасуем. Але паколькі ёсьць правіла руху зьнізу ўверх. Гэтыя людзі даўно вядомыя, прайшлі гэту лесьвіцу. Міністра прасьцей знайсьці. Кіраўнікі лепшых прадпрыемстваў могуць быць.Тут лягчэй. А вось на гэтыя пасады — ня так проста. Вы згадалі Сямашку. Гэта вельмі кваліфікаваны спэцыяліст, ён ведае ўсе. Ён як бульдог у перамовах. У Семашкі няўжыўчывы характар, але патрэбны ён краіне. Ён сказаў, што тут яшчэ папрацуе. Гэта абазнаны чалавек, энцыкляпэдыя. Чаму я павінен рызыкаваць і прызначаць чалавека і думаць, ці падымецца ён да ўзроўню? Калі б вы бачылі ўсе паперы па прызначэньні кандыдатур! Колькі мы перашарсьцілі кадраў, выбіраючы лепшых».
Юры Дракахруст: На ўсіх франтах — безь пераменаў
Першае пытаньне, зададзенае на прэсавай канфэрэнцыі, тычылася пераменаў, карэкцыі ці зьмены эканамічнай і сацыяльнай мадэлі, сфармаванай яшчэ ў 90-я гады. Адказ прэзыдэнта — адназначна адмоўны. Кардынальна ня трэба нічога мяняць. Прычыны — працуе, дае эфэкт, суседзі зайздросьцяць. Можна ўвесьці іншую мадэль — амэрыканскую, але людзі ня вытрымаюць, давядзецца работнікаў на вуліцу выкідаць. Ім пайсьці няма куды. «Гэта не для нас». Але амэрыканская мадэль — не адзіная мадэль капіталізму. Лукашэнка казаў пра пляны ў японскай эканоміцы, але толькі ў Беларусі сярод краінаў рэгіёну прыватны сэктар дае толькі 30% ВУП. Ва ўсіх іншых краінах рэгіёну, у тым ліку ў Расеі і ва Ўкраіне, гэтая доля значна вышэйшая за 50%.
«Вось недзе нейкія групоўкі, прапіхваюць сваіх. У нас такое немагчыма».