Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

11:19 29.1.2015

"Усё было спынена, і мы паціхеньку ад гэтых цяжкасьцяў адыходзілі".

11:19 29.1.2015

«Тэмаў закрытых няма. Я гатовы адказаць на ўсе пытаньні. Не хацеў бы здавацца самым разумным, адказваючы на пытаньні. Запрашаю да адкрытага дыялёгу».

Пытаньне: «Неабходнасьць пераменаў лунае ў паветры. Можа, як у 90-я, усіх зьдзівіце і прапануеце новую мадэль?»

11:19 29.1.2015

«Я за ўсе адказваю, я вінаваты».

11:19 29.1.2015

«Сьвет ня выйшаў з крызісу. Усё астатняе ў нас яшчэ не паднялося. І дадалася бяда, крызіс суседзяў. Не пасьпелі ўстаць на ногі, як у нас абвал».

11:21 29.1.2015

«Наша эканоміка празь нетры, пераадольваючы страшныя завалы, абараняла сябе, каб захавацца».

11:22 29.1.2015
Віталь Цыганкоў: Лукашэнка намякае, што дайшла чарга і беларусаў?

11:23 29.1.2015

«Мы вырвемся з гэтага складанага стану, куды трапіла наша эканоміка. Мы ня вельмі хутка дывэрсыфікавалі наш экспарт. Мы ўжо больш гандлюем з Захадам, чым з Расеяй».

11:24 29.1.2015

«Мы выйшлі на 7 мільярдаў экспарту харчоў».

11:26 29.1.2015

«Нельга шарахацца. Асабліва калі тычыцца махіны. Я магу прапанаваць дзьве жорсткія мадэлі, пра якія будуць казаць усюды. Але вы іх ня вытрымаеце. Калі прапаную амэрыканскую мадэль, вуліцы будуць з баевікамі. Шлях шокавай тэрапіі нам непрымальны».

11:28 29.1.2015

Юры Дракахруст:

Юры Дракахруст
Юры Дракахруст

Ва ўступным слове Аляксандар Лукашэнка вэрбальна абазначыў балянс паміж бакамі ў канфлікце ва Ўкраіне: назваў паўднёвую суседку «роднай краінай», ужыў прыняты ва Ўкраіне і ў праўкраінскіх колах выраз «ува Ўкраіне», аднак пры гэтым сказаў пра гістарычнае адзінства «трох братэрскіх народаў», якое нікому ня дадзена і не дазволена разбурыць. Паклоны зробленыя і ў адзін, і ў другі бок.

Двойчы ў прамове ўзгаданая тэма Другой сусьветнай вайны, было прыгадана, што 2014 год — год вызваленьня Беларусі ад нацысцкай акупацыі, 2015 год — год Перамогі. Вайна і перамога ў ёй — сыстэмаўтваральная каштоўнасьць беларускай афіцыйнай ідэалёгіі.

Было выразна падкрэсьлена, што ў цяперашняй складанай эканамічнай сытуацыі ў Беларусі (слова «крызіс» прамоўлена не было) вінаватыя выключна зьнешнія фактары: санкцыі адносна Расеі, контрасанкцыі Масквы. У адрозьненьне ад папярэдніх заяваў, дадаткова прыгаданыя фактары, якія паходзяць зь іншых краінаў — з Украіны (падзеньне эканомікі), з Казахстану (дэвальвацыя тэнге). Пасланьне народу: крызіс — гэта не ад унутраных прычынаў, у нас усё добра, але мы залежныя ад сьвету. «Праблемаў хапае, але яны спароджаныя ня намі».

Цікавы зварот да журналістаў — выказвайце свае пункты гледжаньня. Гэта — лісьлівасьць да журналістаў (вы — самая сьвядомая частка грамадзтва), а акрамя таго, трактоўка прэсавай канфэрэнцыі як квазі-парлямэнту: вось слова народа (з вуснаў журналістаў), а больш народу і ня трэба гаварыць.

11:28 29.1.2015

«Вы за мінулы год купілі 60 тысяч аўтамабіляў. Беларусы скупілі ўсе аўтамабілі ў Расеі. Бедната ў Беларусі – не праціснуцца на дарогах. Таму мадэль нармальная, яе ня трэба ламаць».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG