Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

15:01 29.1.2015

«Я зразумеў, што Эўрарадыё – меншае зло, чым Ёсіф Сярэдзіч».

14:56 29.1.2015

«Я вас ворагамі не лічу, хоць ня згодны з думкай, якую трансьлюе Эўрарадыё. А што вы думалі – закрыць Эўрарадыё? Навошта? Гэта ж падняць яго аўтарытэт. Вы не на столькі для нас небясьпечныя, каб даставаць стрэльбу і страляць. Пакуль у рукапашную разьбярэмся».

14:53 29.1.2015

Карэспандэнт Эўрарадыё просіць даць асобнае інтэрвію для Эўрарадыё.

14:52 29.1.2015
Ужо амаль 4 гадзіны.

14:49 29.1.2015

«Адносна “накланіць”, “адстроіць”. Расеі сёньня не да гэтага. Расея на прыкладзе Ўкраіны наелася вось так».

14:49 29.1.2015

«Здымаць сваю кандыдатуру ці не ісьці на выбары я ня маю права. Калі няма падстаў. Прыдуркаватасьць, тупасьць, хваробы – гэта падставы. Калі ты нармальны, здаровы чалавек – ідзе. Калі буду жывы і здаровы, вы, магчыма, мяне ўбачыце ў сьпісе кандыдатаў».

14:46 29.1.2015

«Таму накіруйце на пэнсію, пайду. Калі сам захачу, то мае хацелкі не прымаюцца да ўвагі».

14:45 29.1.2015

«Калі вы мяне крытыкуеце за рэзыдэнцыю, тут укладзена праца беларускіх спэцыялістаў. Нам патрэбна была гэтая заля. Гэта аплот нацыянальны, наша сэрца. Наш сьцяг і палац».

14:43 29.1.2015

Пытаньне ад Эўрарадыё.

«Што тычыцца адправіць мяне на пэнсію. Я жорстка сказаў у Крамлі, што нахіліць мяне ня ўдасца. Мяне можна павесіць, забіць, утапіць, але нахіліць і танцаваць пад чыюсьці дудку – немагчыма. Гэта не таму, што я цьвердалобы. Ня трэба мяне нахіляць. Калі б мяне адправілі на пэнсію, мне было б непрыемна прайграць кампанію. Я, можа, пакрыўдзіўся б на тыдзень. Гэта рашэньне народа. Новага ў прэзыдэнцтве ў мяне нічога ня будзе. Я ўсё зразумеў, памацаў. Я таксама думаю, 20 гадоў – колькі можа. Але сам не сыду. Калі рухне краіна, зь мяне спытаюць».

14:43 29.1.2015

Зноў пра пэнсію: «Прэзыдэнцтва мне ўжо ня вельмі цікавае – я ўсё памацаў. Але сам ад гэтага не адыду».

14:41 29.1.2015

Адказваючы на пытаньне Эўрарадыё: "Наконт таго, каб адправіць мяне на пэнсію – ніхто ня можа мяне нахіліць. Я пра гэта і ў Крамлі сказаў. Ня трэба спрабаваць мяне нахіліць".

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG