Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі Сяргея Рыжова


Сяргей Рыжоў
Сяргей Рыжоў

Некалькі дзён таму віцебскі палітык Сяргей Рыжоў прыехаў з Расеі, дзе знаходзіўся цягам мінулага году, і пацьвердзіў свой намер ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

Менавіта з гэтым зьвязвае факт затрыманьня Сяргея Рыжова лекар Ігар Пасноў, які абвясьціў пра гатоўнасьць стаць кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэньні Рыжова на кандыдата ў прэзыдэнты:

«Сяргея Рыжова затрымалі ў кватэры журналіста Ўладзімера Жыгулова. Там мы зьбіраліся сустрэцца ўтраіх. Але, як распавёў праз тэлефон Уладзімер Хведаравіч, сьледам за Рыжовым у незачыненыя дзьверы зайшлі людзі ў цывільным, паказалі міліцэйскія пасьведчаньні і яго арыштавалі. Рыжоў хацеў папярэдзіць маці, але яму гэтага не дазволілі — так гаворыць спадар Жыгулоў. Вельмі прыкра, што ўсё гэта адбылося ў ягонай кватэры: Уладзімер Хведаравіч — пэнсіянэр, чалавек вельмі паважнага ўзросту, які нядаўна перанёс ужо другі інсульт...»

Уладзімер Жыгулоў адмовіўся ад камэнтароў і не распавёў акалічнасьці затрыманьня Рыжова. Паводле маці Сяргея Рыжова, яго завезьлі ў сьледчы ізалятар, бо супраць яго распачатая крымінальная справа. За што канкрэтна — ні маці, ні Ігар Пасноў ня ведаюць. Але Пасноў лічыць, што ціск на Рыжова зьязаны з абвешчаным жаданьнем удзельнічаць у будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Пра гэта ён ўпершыню заяўляў яшчэ падчас знаходжаньня ў замежжы. Свае ўцёкі ў Расею ён тлумачыў тым, што ў Віцебску яму пагражае арышт на 15 сутак за хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам выцьвярэзьніка ў 2013 годзе. Рыжоў цьвердзіў, што справу супраць яго сфабрыкавалі і што ён сам стаўся ахвярай міліцэйскага гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG