Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрась Беленькі: Анатоль Грыцкевіч — гэта асоба ўнікальная


Юрась Беленькі
Юрась Беленькі

Намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі пра гісторыка і навукоўца Анатоля Грыцкевіча.

«Патэлефанавала яго жонка, сказала, што літаральна 10 хвілін таму ён памёр. Ён быў сябрам КХП БНФ і нашы сябры яго часта наведвалі. У яго быў інсульт. І пасьля інсульту ён быў у цяжкім стане. Недзе тры тыдні таму я яго наведваў, ён быў даволі слабы. Трымаўся,бадзёрыўся, сказаў мне, што да апошняга будзе працаваць дзеля Беларусі. Ён быў вельмі ўсьцешаны, што яму ўдалося выпусьціць брашуру да 500 — годзьдзя бітвы пад Воршай. Але шкадаваў, што мала асобнікаў. Я яго суцяшаў: галоўнае, што яна ёсьць, а ў вольнай Беларусі наклад павялічыцца ў сотні і нават тысячы разоў. Яго працы па гісторыі Беларусі надзвычай важныя для нас і для будучых пакаленьняў.

Анатоль Грыцкевіч — гэта асоба ўнікальная для беларускай культуры, для нашага нацыянальнага адраджэньня. Яго працы трэба даводзіць да людзей, бо менавіта праз веданьне нашай гераічнай гісторыі людзі становяцца патрыётамі. А ён на гэтай ніве так і працаваў. На ніве давядзеньня да беларусаў праўды пра нашу гераічную, вялікую мінуўшчыну. Ён плянаваў напісаць яшчэ адну такую брашуру, хаця быў слабы, але імкнуўся хаця б па паўгадзіны ў суткі нешта зрабіць. Пасьля ўжо стамляўся і проста пераставаў бачыць тэкст. Але тым ня менш да апошняга працаваў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG