«Роля ўзьдзеяньня заходніх санкцыяў на расейскую эканоміку вельмі нязначная, істотна менш значная, чым узьдзеяньне расейскіх санкцыяў супраць расейскай эканомікі і чым узьдзеяньне іншых рашэньняў расейскага кіраўніцтва, якія нэгатыўна адбіваюцца на расейскай эканоміцы», — заявіў Іларыёнаў.
З гэтага пункту гледжаньня цана ўварваньня, цана інтэрвэнцыі ва Ўкраіну, цана пачатку канфрантацыі з навакольным сьветам у адыходзячым годзе нам, прынамсі, больш-менш вядомая — гэта звыш 100 мільярдаў даляраў.
«З гэтага пункту гледжаньня цана ўварваньня, цана інтэрвэнцыі ва Ўкраіну, цана пачатку канфрантацыі з навакольным сьветам у адыходзячым годзе нам, прынамсі, больш-менш вядомая — гэта звыш 100 мільярдаў даляраў. А паколькі, як мы ўжо вызначылі, спадар Пуцін ня мае намеру спыняць такую канфрантацыю, мы можам рабіць ацэнкі таго, у колькі гэта абыдзецца расійскай эканоміцы — дакладней, расійскім грамадзянам, бо гэтыя валютныя рэзэрвы належаць, па сутнасьці, расейскім грамадзянам, расейскаму грамадзтву, — цяпер ужо і ў надыходзячым 2015-м ці ў наступныя гады, колькі вайна працягнецца.
Так, напрыклад, страта 111 мільярдаў даляраў валютных рэзэрваў у гэтым годзе — ня вынік заходніх санкцыяў, а вынік палітычных рашэньняў спадара Пуціна і непісьменных дзеяньняў Цэнтральнага банку. 111 мільярдаў — гэта немалая сума, яна ў два зь лішнім разы перавышае шматгадовыя траты на Алімпіяду ў Сочы.
У гэтым ёсьць, без аніякага сумневу, цана вайны. Па вялікім рахунку можна сказаць, што цана той вайны, якую Пуцін разьвязаў супраць Украіны і навакольнага сьвету, як мінімум на сёньняшні дзень складае 111 мільярдаў даляраў. Таму што і памылкі Цэнтральнага банку шмат у чым бяруцца з таго, што Цэнтральны банк не прымаў удзелу ў плянаваньні ваенных апэрацыяў, не гатовы быў да іх і ня змог прадугледзець наступствы для эканамічнай сытуацыі рашэньня вайсковых і палітычных уладаў».
Палітоляг Кірыл Рогаў зрабіў прагноз на 2015-ты і наступныя гады для Расеі:
Я думаю, нас чакае на працягу некалькіх гадоў вельмі сур’ёзнае падзеньне ВУП, звыш 10% у сукупнасьці.
«Я думаю, нас чакае на працягу некалькіх гадоў вельмі сур’ёзнае падзеньне ВУП, звыш 10% у сукупнасьці. Шмат якія краіны, калі яны выходзяць з гэтага стану, калі яны жылі на нафце, якая расьце, то бываюць драматычныя падзеі, можа быць падзеньне ВУП 20–30%. Так было ў 1980-я гады з шмат якімі нафтавымі краінамі, якія страцілі ўсё, што яны набралі за 1970-я гады ў тэрмінах ВУП на душу насельніцтва. Так што гэта вельмі драматычны працэс. У дадзеным выпадку ён яшчэ будзе спалучаны з палітычнымі катаклізмамі і палітычнай нестабільнасьцю, што таксама будзе пахмельлем гэтай нафтавай неадэкватнасьці. У гэтым сэнсе год быў выключны, ня ўсякі год наша краіна прымудраецца трапіць і ў эканамічны крызіс, і пасварыцца з большай часткай сусьветнай супольнасьці, і парушыць процьму сваіх дагавораў і абавязаньняў, якія яна дала. Гэта такая сур’ёзная гісторыя».
Апазыцыйны палітык Ільля Панамароў чакае ад вайны ва Ўкраіне найгоршага сцэнару для Расеі:
Вось гэтая хімэра, якую мы абараняем цяпер на паўднёвым усходзе Ўкраіны (усё менш і менш абараняем, трэба шчыра сказаць, таму што калі пачалася рэальнасьць, пачалося сапраўды падзеньне, пачаліся затраты золатавалютнага рэзэрву, яна рэзка супакоілася ў гэтым пляне)...
«Я згодны абсалютна з Кірылам, што гэта сапраўды будзе вылечана коштам зьбядненьня і коштам вялікіх няшчасьцяў для расейскага народу. Вось гэтая хімэра, якую мы абараняем цяпер на паўднёвым усходзе Ўкраіны (усё менш і менш абараняем, трэба шчыра сказаць, таму што калі пачалася рэальнасьць, пачалося сапраўды падзеньне, пачаліся затраты золатавалютнага рэзэрву, яна рэзка супакоілася ў гэтым пляне)... У кожным разе зьнешнепалітычная рыторыка — унутры краіны ўсё засталося па-ранейшаму, а зьнешнепалітычная крышку супакоілася. Пытаньне толькі ў тым, што ў любой хваробы бывае два вынікі — бывае выздараўленьне, а бывае і наадварот.
Усё ж такі Пуцін — гэта ўлада ня чорных, гэта ўлада шэрых, пасьля шэрых вельмі вялікая імавернасьць таго, што будуць чорныя.
Я вельмі моцна баюся, што ў нас ёсьць усе перадумовы для таго, каб было наадварот. Тое, што пачалося цяпер, цалкам можа скончыцца і такім сур’ёзным нацыяналістычным пераваротам у краіне. Усё ж такі Пуцін — гэта ўлада ня чорных, гэта ўлада шэрых, пасьля шэрых вельмі вялікая імавернасьць таго, што будуць чорныя. Мы, у кожным разе, вырошчваем тых, хто можа прыйсьці са зброяй у руках, павярнуць краіну ў яшчэ больш кансэрватыўны бок, усталяваць па-сапраўднаму таталітарны рэжым. Мы іх цяпер вырошчваем у паўднёва-ўсходняй Украіне. Гэта, на мой погляд, адно з самых страшных наступстваў для краіны, якое паходзіць ад гэтага канфлікту. І на тых, хто сядзіць у гэтай студыі, і тых, хто выходзіць на вуліцы Масквы і іншых гарадоў з патрабаваньнем міру, насамрэч ляжыць вялікая адказнасьць — як не дапусьціць гэтага самага павароту ў чорны бок. Думаю, што 2015-ты і, магчыма, 2016-ты будуць тымі двума гадамі, на працягу якіх усё і вырашыцца: у які бок паверне краіна, ці будзе яна здаравець — або распадзецца на шмат частак і пральецца вялікая кроў».
Андрэй Іларыёнаў мяркуе, што будучыня Расеі вызначаецца не ўнутрырасійскімі падзеямі, а календаром галоўных палітычных падзеяў у сьвеце:
У 2016 годзе павінны адбыцца наступныя прэзыдэнцкія выбары ў Злучаных Штатах Амэрыкі, на зьмену цяперашняму вельмі некампэтэнтнаму, слабому і імпатэнтнаму прэзыдэнту прыйдзе нехта іншы.
"У 2016 годзе павінны адбыцца наступныя прэзыдэнцкія выбары ў Злучаных Штатах Амэрыкі, на зьмену цяперашняму вельмі некампэтэнтнаму, слабому і імпатэнтнаму прэзыдэнту прыйдзе нехта іншы. Паводле амаль кансэнсуснага вызначэньня або чаканьняў, любы гэты прэзыдэнт будзе больш рашучы, і, адпаведна, гарызонт ажыцьцяўленьня зьнешнепалітычнай агрэсіі з боку Крамля ўсталёўваецца ў рамках гэтых двух гадоў. Таму з гэтага пункту гледжаньня сапраўды наступныя два гады могуць выявіцца вельмі крывавымі для ўсіх нас.
Што тычыцца эканамічнай сытуацыі — як я ўжо сказаў, мне здаецца, чаканьне эканамічнага крызісу, якое перапоўніла старонкі расейскіх газэт і запоўніла адпаведныя камэнтары ў заходніх сродках масавай інфармацыі, з майго пункту гледжаньня, ня мае дастатковай падставы. Ніякага эканамічнага крызісу цяпер няма. Сапраўды, быў валютны крызіс. У выніку яго адбылася карэкцыя валютнага курсу, якая дала канкурэнтаздольнасьць расійскай эканоміцы ўнутры і па-за межамі краіны. Паводле першых дадзеных мы бачым, што прамысловасьць пачала расьці, прычым досыць хутка, апошнімі днямі назіраецца ажыўленьне. Калі гэтае ажыўленьне будзе працягвацца, калі яно ня будзе зьнішчана рашэньнямі Цэнтральнага банку і расейскага ўраду, то наступны год будзе годам ня крызісу, а годам эканамічнага росту.
Другое: палітычны крызіс, як добра вядома, у жорстка таталітарных, напаўтаталітарных і таталітарных рэжымах ня мае сувязі з эканамічнай сытуацыяй. Эканамічная катастрофа на Кубе, у Паўночнай Карэі, у многіх іншых краінах працягвалася гадамі і дзесяцігодзьдзямі, але гэта не прыводзіла ні да нейкага паслабленьня, ні тым больш да разбурэньня палітычных рэжымаў, якія там існавалі. Таму для нашага жорстка таталітарнага, напаўтаталітарнага рэжыму наяўнасьць ні эканамічнага крызісу, ні тым больш пачатку эканамічнага ажыўленьня не абяцае нічога дрэннага. Абяцае дрэннае, вядома, грамадзянам краіны. Таму, на жаль, прагнозы будуць несуцяшальныя. Будзе як мінімум відавочны невялікі рост у наступным годзе. Ён, цалкам магчыма, будзе працягвацца і ў наступным.
Палітычнага крызісу, перавароту, зьвяржэньня цяперашняй улады пакуль не відаць. Палітычная апазыцыя слабая, а асобаў, якія гатовыя зьдзейсьніць пераварот у самым Крамлі, пакуль не відаць. Уласна кажучы, малаверагодна, што хто-небудзь зь іх валодае дастатковай воляй, здольнасьцямі для таго, каб гэта зрабіць.
Ільля Панамароў лічыць, што рэпрэсіі ў Расеі ня проста працягнуцца, яны будуць нарастаць — гэта аб’ектыўная лёгіка, уладзе трэба ўвесь час прад’яўляць грамадзтву нешта новае, трэба ўвесь час прад’яўляць новых вінаватых, трэба ўвесь час шукаць казлоў адпушчэньня.
На думку Андрэя Іларыёнава, вайна Расеі супраць Украіны і большай часткі навакольнага сьвету працягнецца:
Таму ў наступным годзе і ў далейшым гэтая вайна, на жаль, будзе працягвацца гэтым рэжымам, і яго ахвярай будзе надалей заставацца Ўкраіна.
"Таму ў наступным годзе і ў далейшым гэтая вайна, на жаль, будзе працягвацца гэтым рэжымам, і яго ахвярай будзе надалей заставацца Ўкраіна. Але, магчыма, ня толькі Ўкраіна, але і іншыя — адкрыецца новы тэатар ваенных дзеяньняў.
Мяркуючы па апошніх заявах і рухах, відавочна ціск павялічваецца на Грузію. Нельга выключаць таго, што наступальныя дзеяньні будуць ажыцьцяўляцца ва ўсходняй Грузіі ў кірунку да Армэніі і Нагорнага Карабаху. Нікуды ня дзеліся праблемы з Латвіяй і Эстоніяй, спроба распаліць, разьвязаць нейкі рух там.
Вядома, самы вялікі, самы буйны напрамак — гэта Беларусь. Абмен камплімэнтамі на нядаўняй прэс-канфэрэнцыі ЭўрАзЭС у Маскве паміж спадарамі Лукашэнкам і Пуціным паказаў, што Лукашэнка вельмі сур’ёзна ставіцца да тых пагрозаў для свайго асабістага жыцьця і бясьпекі і для сувэрэнітэту Беларусі. Ніхто не забыўся пра тое, пра што казаў спадар Пуцін, — пра пазыцыю дзяржаўнасьці Казахстану.