Кампанія Sony Pictures выклала ў інтэрнэт амэрыканскую камэдыю «Інтэрвію» аб выдуманай змове з мэтай забойства лідэра КНДР. Фільм можна паглядзець з дапамогай відэасэрвісу YouTube, які належыць карпарацыі Google.
Microsoft і сама Sony дэманструюць фільм у 200-х незалежных кінатэатрах.
Ён таксама зьявіцца на сайце www.seetheinterview.com, дзе яго можна ўзяць напракат за 6 даляраў або купіць за 15.
Пакуль ніхто з кабэльных або спадарожнікавых тэлекампаній не пагадзіўся на дэманстрацыю «Інтэрвію».
У пачатку сьнежня была адмененая прэм’ера кінастужкі з-за кібэратакі на сайты Sony Pictures.