Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-служба «Беларусбанка» пра валютны ажыятаж: Усё, што было магчыма, — вывезьлі ў Расею


У прэс-службе «Беларусбанка» Радыё Свабода паведамілі, што аніякіх абмежаваньняў на продаж валюты ўводзіць не плянуюць, і параілі слухаць прэзыдэнта.

Радыё Свабода: «Зьявіліся шматлікія паведамленьні, што ў абменьніках, у тым ліку і „Беларусбанка“, немагчыма купіць валюту. З чым гэта зьвязана?»

Прэс-служба «Беларусбанка»: «Ну вы ж самі ведаеце адказ на пытаньне! Вось паслухайце, прэзыдэнт выступіў — ён усё растлумачыў: гэта выключна ажыятаж. Вось і ўсё».

Радыё Свабода: «І ў сувязі з гэтым ажыятажам ёсьць недахоп валюты?»

Прэс-служба «Беларусбанка»: «Ну натуральна! Вы ж ведаеце, што ўсё, што магчыма было, — вывезьлі ў Расею».

Радыё Свабода: «А ці будуць уводзіцца нейкія абмежаваньні на продаж валюты?»

Прэс-служба «Беларусбанка»: «Ніякіх абмежаваньняў не плянуецца. Ніякіх указаньняў ад нашага рэгулятара, Нацбанка, нам таксама не паступала. Мы працуем у ранейшым рэжыме.

Наагул у банку лічаць, і я абсалютна падзяляю гэта меркаваньне, што чым больш мы пра гэта гаворым — тым большы будзе ажыятаж. Бо гэта чыста ажыятажная зьява. Калі мы пачнем і далей раскручваць гэтую тэму — будзе яшчэ горш».

Дэфіцыт валюты ў абменных пунктах стаў назірацца 18 сьнежня. У некаторых абменьніках няма валюты зусім, і людзі гадзінамі стаяць у чэргах.

18 сьнежня Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што Беларусь ня будзе праводзіць дэвальвацыю ўсьлед за Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG