Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імя новага рэктара ЭГУ стане вядомым 1 сакавіка


ЭГУ
ЭГУ

Кіраўніцтва ЭГУ ўдзячнае прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці, якія дбаюць пра тое, каб унівэрсытэт захаваў «беларускае сэрца».

Кіраўніцтва ЭГУ ўдзячнае прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці, якія дбаюць пра тое, каб унівэрсытэт захаваў «беларускае сэрца». Але рашэньне пра прызначэньне новага рэктара будзе прымаць упаўнаважанае кіраўніцтва ўнівэрсытэта.

Старшыня камісіі па абраньні новага рэктара ЭГУ Дэн Дэвідсан паведаміў Радыё Свабода, што конкурс на новага рэктара быў абвешчаны яшчэ ў пачатку кастрычніка праз найбуйнейшыя навуковыя і акадэмічныя мэдыі ва ўсім сьвеце, а таксама на вэб-сайце ЭГУ:

«Цікавасьць да пасады была вельмі вялікая. Пасьля першапачатковага разгляду заяўнікаў і папярэдніх інтэрвію Кіроўная рада ЭГУ адабрала групу зь 7 кандыдатаў, якія былі запрошаныя ва ўнівэрсытэцкі гарадок для сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі».

Меркаваньні выкладчыкаў і студэнтаў што да асобаў кандыдатаў будуць улічаныя Кіроўнай радай, якая зробіць свае прапановы да асамблеі заснавальнікаў ЭГУ. Кіроўная рада, у якой Дэн Дэвідсан займае пасаду намесьніка старшыні, спадзяецца, што імя новага рэктара будзе абвешчана 1 сакавіка 2015 году.

Дэн Дэвідсан таксама адзначыў, што кіраўніцтва ЭГУ ўдзячнае прадстаўнікам беларускай грамадзянскай супольнасьці, якія выказалі зацікаўленасьць у тым, каб рэктарам навучальнай установы быў абраны беларус. Разам з тым, адзначыў старшыня камісіі па абраньні новага рэктара, канчатковае рашэньне будуць прымаць кіраўнічыя структуры самога ўнівэрсытэта:

«Мы ўдзячныя за падтрымку і вялікую цікавасьць да пошуку і абраньня на гэтую пасаду з боку паважаных прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці, якія падпісалі з гэтай нагоды пэтыцыю. Мы таксама вельмі шмат дбаем пра тое, каб сувязь ЭГУ зь Беларусьсю, яе культурай і грамадзтвам заставалася надзённым і вырашальным фактарам. І бачым сваю місію ў тым, каб падрыхтаваць новае пакаленьне беларускіх лідэраў, гатовых да выклікаў 21-га стагодзьдзя».

Сем кандыдатаў — а гэта тры беларусы (Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Краўцэвіч і Тацяна Шчытцова), тры амэрыканцы (цяперашнія правост ЭГУ Дэвід Полік, прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі Дарыюс Удрыс і Эдвард Рослоф), а таксама літовец Сарунас Ліекіс — былі адабраныя Кіроўнай радай ЭГУ і запрошаныя для знаёмства з выкладчыкамі і студэнтамі ў кампус унівэрсытэта.

Перадвыбарчыя сустрэчы з прэтэндэнтамі адбудуцца 16 і 17 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG