Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі, Дашкевіч, Пекер, Севярынец, Фядута і Халіп — ляўрэаты прэміі імя Аляхновіча

абноўлена

Арганізатары — а гэта Радыё Свабода і беларускі ПЭН-цэнтр — палічылі, што «ў гэтым годзе няма аднаго пераможцы, а абраныя ляўрэаты — роўныя».

Адразу шэсьць ляўрэатаў атрымалі сёлета літаратурную прэмію імя Францішка Аляхновіча за творы, напісаныя ў зьняволеньні, — Алесь Бяляцкі, Зьміцер Дашкевіч, Фэлікс Пекер, Павал Севярынец, Аляксандр Фядута і Ірына Халіп.

Перад пачаткам цырымоніі ўганараваньня дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук адзначыў, што 10 сьнежня, у Дзень правоў чалавека, у савецкіх лягерах зьняволеныя трымалі галадоўку. А сёньня ў гэты дзень у Беларусі ўручаюць праваабарончыя, а ў сьвеце — Нобэлеўскія прэміі.

«На гэтым уганараваньні ляўрэатраў прэміі імя Францішка Аляхновіча сабралася самае лепшае, дзе адразу тры гэтыя рэчы сабраліся — якія вартыя і як літаратура, і як правабарончая дзейнасьць, і ўвогуле як самае лепшае, што бывае. Таму што чалавек, які патрапіў у сытуацыю зьняволеньня і здолеў напісаць пра гэта — ён перамог. Дзякуй усім пераможцам».

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны за кнігу эсэ пра праваабарончую дзейнасьць «Іртутнае срэбра жыцьця», напісаную ў бабруйскай калёніі ў 2012–2013 гадах.

Сустаршыня Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч атрымаў дыплём за кнігу апавяданьняў «Чарвяк», якая выйшла сёлета ў студзені ў Вільні.

Фрагмэнты цырымоніі ўручэньня прэміі Францішка Аляхновіча
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:50 0:00
Наўпроставы лінк

Адзначаны таксама былы кіраўнік вінаробнага заводу Фэлікс Пекер. Яго арыштавалі ў 2006 годзе на запыт КДБ Беларусі. Фэлікс Пекер сядзеў у турме 4 гады па несправядлівым абвінавачваньні і напісаў раман «10 лет и 1 день Игоря Савченко».

Фэлікс Пекер сказаў, што пісаў кнігу, «каб захаваць здольнасьць да інтэлектуальнай дзейнасьці, і ніякай асаблівай мэты перад сабой ня ставіў». Разам з тым твор спадара Пекера выдадзены ў Расеі ў 2012 годзе, прадаецца і ў кнігарнях Беларусі.

«Калі ты сядзіш у турме, адзінае, што ты павінен зрабіць, — ня страціць твар. А адзіны творчы занятак у турме — пісаньне. Вось гэтым я і займаўся, хаваючы рукапісы», — сказаў Пекер.

Сустаршыня БХД Павал Севярынец удзельнічаў у конкурсе з кнігай «Беларуская глыбіня», якая выйшла сёлета ў траўні ў сэрыі «Кнігарня пісьменьніка». У кнігу ўключаныя эсэ, напісаныя падчас апошняга зьняволеньня. Ганаровы дыплём за Паўла атрымала яго жонка Вольга, а Павал перадаў падзяку праз скайп-сувязь з Чэхіі, дзе зараз знаходзіцца:

«Я ў Празе, дзе слова, а ня куля, перамагло рэжым. Я спадзяюся, што ў Беларусі, як і калісьці ў Чэхіі, пераможа свабода».

Аляксандар Фядута ўганараваны за аповесьць «Мой маленький Париж». Аўтар заяўляе яе як першую кнігу будучай трылёгіі пра сябе. Кніга амаль цалкам напісаная ўзімку 2011 году ў СІЗА КДБ — дзеля таго, «каб не звар’яцець».

Кніга Ірыны Халіп «Дзёньнік зэчкі», якая летась намінавалася на конкурс імя Францішка Аляхновіча ў рукапісе, на гэты момант вышла з друку і па-расейску, і па-беларуску. І такім чынам зноў трапіла ў намінанты конкурсу і ўганараваная дыплёмам.

Падчас імпрэзы былы палітвязень Васіль Парфянкоў прачытаў верш Тодара Лебяды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG