Рэйтынг успрыманьня карупцыі за 2014 год закліканы нагадаць, што злоўжываньне ўладай, прыхаваныя зьдзелкі і хабарніцтва працягваць разьядаць грамадзтвы ва ўсім сьвеце.
У рэйтынгу краінам сьвету даюцца адзнакі ад 0 (надзвычай карумпаванае) да 100 (вельмі чыстае). Ідэальнай адзнакі не атрымала ніводная краіна, а дзьве траціны краінаў не набралі і 50 балаў. Гэта сьведчыць пра тое, што карупцыя застаецца сур’ёзнай сусьветнай праблемай.
Найменш карумпаванай краінай сьвету застаецца Данія, на другім месцы — Новая Зэляндыя, за імі ідуць Фінляндыя, Швэцыя і Нарвэгія. Замыкаюць сьпіс Паўночная Карэя і Самалі.
Беларусь дзеліць у сьпісе 119-е месца з Мазамбікам, Сьера-Леонэ, Танзаніяй і Віетнамам. Яна, як і ўсе яе суседзі — акрамя Расеі — крыху палепшылі свае пазыцыі ў рэйтынгу.
Карупцыя ў Беларусі і суседніх краінах (у дужках — 2013)
Краіна |
Месца ў рэйтынгу |
Індэкс карумпаванасьці |
Беларусь |
119 (123) |
31 (29) |
Польшча |
35 (38) |
61 (60) |
Літва |
39 (43) |
58 (57) |
Латвія |
43 (49) |
55 (53) |
Расея |
136 (127) |
27 (28) |
Украіна |
142 (144) |
26 (25) |
Індэкс Transparency International вымярае не аб’ектыўны ўзровень карупцыі, а яго ўспрыманьне насельніцтвам і экспэртамі. Гэта абумоўлівае пэўны суб’ектывізм паказьніку, ён залежны ад культурных асаблівасьцяў таго або іншага грамадзтва.