Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік хакейнага «Дынама» з Рыгі: У нас — трохмоўе, без шкоды для латыскай


Латыскія заўзятаркі
Латыскія заўзятаркі

29 лістапада менскае «Дынама» правядзе на хатняй арэне чарговы матч у Кантынэнтальнай хакейнай лізе, супэрнікам — харвацкая каманда «Медзьвяшчак» з Заграбу.

Але ў інфармацыйныя хронікі шараговая падзея трапіла яшчэ задоўга да сёньняшняга дня. Найперш, без тлумачэньня прычынаў адміністрацыя «Менск-Арэны» адмяніла шырока разрэклямаваны выступ новага гурту Сяргея Міхалка «Brutto», які плянаваўся перад матчам. Дарэчы, можа якраз магчымасьць нарэшце пабачыць экс-лідэра «ляпісаў» на вялікай пляцоўцы спрычынілася да ажыятажу — усе квіткі на гульню прададзеныя. Зрэшты, трэба было быць вялікім аптымістам, каб спадзявацца, што ідэолягі дараалі Міхалку ягоныя выказваньні на адрас цяперашніх уладаў.

Па-другое, акурат перад матчам з харватамі ў офіс «Дынама» прыйшла дэпеша, якой забаранялася выкарыстаньне беларускай мовы падчас прэсавых канфэрэнцый з удзелам трэнэраў каманды і афіцыйных мерапрыемстваў «Дынама». Толькі пасьля хвалі незадаволенасьці, узьнятай у СМІ, канфлікт нібыта ўдалося вырашыць на карысьць беларусаў, але, як кажуць у такіх выпадках, асадак застаўся.

А як вырашаецца моўнае пытаньне ў іншых краінах, прадстаўленых у КХЛ, дзе расейская мова ня мае ніякага статусу? Прыкладам, у суседзяў-латышоў? Пра гэта Свабодзе апавёў прадстаўнік штабу каманды «Дынама» (Рыга) Яніс Сьцепіціс:

«У нас паводле закону прадугледжваецца, што ўсе мерапрыемствы ў Латвіі павінны праводзіцца на дзяржаўнай мове, то бок, на латыскай. Таму калі імпрэзы клюбныя, унутраныя, натуральна, адбываюцца яны на латыскай мове. А што тычыцца афіцыйнай часткі, пэўна, маюцца на ўвазе перадусім пасьляматчавыя прэс-канфэрэнцыі, якія лічацца афіцыйнымі мерапрыемствамі КХЛ, то мы дублюем, каб было зразумела ўсім удзельнікам. Прыкладам, калі гутарка па-латыску, тады перакладаецца на ангельскую ці расейскую. То бок, на адну зь міжнародных моваў КХЛ».

Карэспандэнт: «Але да латыскай ніхто прэтэнзій не прад’яўляе? Маўляў, зашмат яе выкарыстоўваеце...».

«Ну, што значыць замнога? Усё, што гаворыцца, перакладаецца, калі нехта не разумее. Ня ведаю, хто там у вашым выпадку пачаў і чаму

гаворым па-латыску і ў выпадку неабходнасьці перакладаем на іншыя мовы

да такога дайшло, але ў нас усе папярэднія сэзоны было так: гаворым па-латыску і ў выпадку неабходнасьці перакладаем на іншыя мовы. Напрыклад, калі быў трэнэрам славак Юліюс Шуплер, то ён добра гаварыў па-расейску. Дык мы і не перакладалі ягоныя камэнтары з расейскай мовы на латыскую, усе разумелі. То бок, калі журналісты разумеюць выступоўца, то ніякіх прэтэнзій быць не павінна.

А паколькі цяпер у нас трэнэр латыш, мова прэс-канфэрэнцый выбіраецца ў залежнасьці ад таго, на якой мове гаворыць трэнэр іншай каманды. Калі прыяжджае расейскамоўны трэнэр, то ён выказвае меркаваньне аб гульні на расейскай, наш трэнэр гаворыць на латыскай, потым паўтарае тое ж па-расейскуці па-ангельску, калі калега замежнік. А пытаньні задаюцца пераважна на тых мовах, на якіх гавораць трэнэры. Калі расейскамоўны — пытаньні задаюцца па-расейску, той адказвае і мы не перакладаем. Калі англамоўны — і пытаньні, і адказы гучаць па-ангельску, мы таксама не перакладаем, бо ангельская — міжнародная мова, усім зразумелая...».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG