Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы рэкорд падзеньня расейскага рубля


Расейскі рубель за мінулыя суткі усталяваў яшчэ адно гістарычнае падзеньне адносна даляра і эўра.

Гэта адбылося на фоне рашэньня Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты не скарачаць здабычу нафты, нягледзячы перанасычанасьць сусьветнага рынку.

Расейская валюта страціла 3,6%, апусьціўшыся да ўзроўню 48 рублёў і 66 капеек за даляр ЗША, пабіўшы на 2 капейкі папярэдні рэкорд падзеньня ад 7 лістапада.

Рубель таксама страціў 3,6% адносна эўра. Курс цяпер складае 60 рублёў 92 капейкі за эўра.

Расея атрымлівае каля паловы паступленьняў у бюджэт ад продажу энэрганосьбітаў. Цягам гэтага года расейскі рубель абясцэніўся на 30%.

Галоўнымі прычынамі зьяўляюцца санкцыі Захаду супраць Расеі з-за яе ролі ў дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне, а таксама значнае падзеньне цэнаў нафты. Рашэнне OPEC ад 27 лістапада таксама пацягнула значнае падзеньне коштаў на нафту, да 72 долараў 74 цэнтаў за барэль сырой нафты маркі Brent на таргах ў Лёндане. Пачынаючы з чэрвеня цэны на нафту абрынуліся на траціну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG