Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карыстальнікі twitter просяць Парашэнку прысвоіць Жызьнеўскаму званьне героя Ўкраіны.


У сацыяльнай сетцы стартавала акцыя пад хаштэгам #герояжизневскому да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі з просьбай надаць загінуламу на Майдане беларусу званьне Героя Ўкраіны.

Справа ў тым, што паводле закону, званьня героя Ўкраіны ўдастойваюцца толькі грамадзяне гэтай краіны. Але карыстальнікі сацыяльных сетак просяць прэзыдэнта зрабіць выключэньне, бо беларус праліваў кроў таго ж самага колеру, што і грамадзяне Ўкраіны. Як напісала Івонка Сурвілла у сваім звароце да Парашэнкі, згодна зь міжнароднымі стандартамі «наданьне вышэйшых узнагарод грамадзянам іншых краінаў — гэта традыцыйная практыка ў шмат якіх дэмакратычных краінах сьвету».

Афіцыйна Міхаіл Жызьнеўскі будзе ўзнагароджаны ордэнам “Героя Нябеснай сотні”. Але ўкраінцы і беларусы лічаць, што гэтага недастаткова. Гэтак жа лічыць і маці Жызьнеўскага:

«Для нас, для сям’і, гэта вельмі важна, каб Міша атрымаў званьне Героя Ўкраіны. Таму што тады б у Беларусі ён перастаў быць нацыстам і бандытам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG