Ход у адказ: на мяжы з Расеяй зьявіліся беларускія памежнікі і мытнікі
Выстаўленьне памежных і мытных пастоў прывяло да чэргаў на беларуска-расейскай мяжы. Чаму беларускі бок ідзе па шляху абвастрэньня ў харчовай вайне? Калі і як можа быць урэгуляваны гэты канфлікт? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Фёдараў з Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы.