На канцэрт групы «Акіян Эльзы» ў Менску гледачоў не пускаюць з украінскімі сьцягамі і стужкамі.
На ўваходзе ў залю гледачоў абшукваюць і прымушаюць альбо выкідаць украінскую сымболіку, альбо здаваць у камэру захоўваньня. Пра гэта пішуць карыстальнікі сацыяльных сетак.
Украінскі рок-гурт «Акіян Эльзы» адзначае сваё 20-годзьдзе гастрольным турам і 21 лістапада выступае на «Мінск-арэне».