Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Шаблінскі: Прыезд Ахлабысьціна ня бачу неабходнасьці камэнтаваць


Вольнае паветра на хутары «Шаблі»
Вольнае паветра на хутары «Шаблі»

Дырэктар канцэртнай агенцыі «Шаблі», якая арганізуе беларускае турнэ расейскага артыста, заявіў Свабодзе, што пакуль ня бачыць нагоды камэнтаваць, чаму агенцыя арганізуе ў Менску, Горадні, Магілёве і Гомелі выступы Івана Ахлабысьціна, які вядомы адыёзнымі заявамі з нагоды падзеяў ва Ўкраіне.

«Я ня буду даваць камусьці пэрсанальны камэнтар. Зараз ёсьць пэўны інтарэс да мяне і маіх камэнтароў з нагоды канцэртаў. Я не хачу нікога выдзяляць. Сёньня ўвечары альбо заўтра я пагляджу, што напісана ў інтэрнэце з нагоды канцэрту Ахлабысьціна. Калі я палічу неабходным, то нейкі камэнтар я напішу на сваёй старонцы. Пакуль я ня бачу неабходнасьці камэнтаваць гэтую падзею. Праўда, пакуль я ня ведаю, што там пішуць у інтэрнэце», — сказаў Уладзімер Шаблінскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG