Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск едзе «рашыст» Іван Ахлабысьцін. Выбар найбольш адыёзных выказваньняў актора


Іван Ахлабысьцін
Іван Ахлабысьцін

13 лістапада ў Менску выступіць Іван Ахлабысьцін. Большасьць яго ведае як галоўнага героя папулярнага сэрыялу «Інтэрны». Да гэтай ролі Ахлабысьцін ня быў у ліку топавых актораў.

Ахлабысьцін вядомы праз тое, што пэрыядычна правакуе вакол сваёй асобы скандалы. То закліча геяў у печах спальваць, то заявіць пра прэзыдэнцкія амбіцыі. Падчас расейска-ўкраінскага канфлікту Ахлабысьцін заняў выразна прапуцінскую пазыцыю і стаў неад’емным зьвяном дзяржаўнай расейскай прапаганды. А для звычайных расейцаў, якія знаходзяцца пад яе ўплывам, Ахлабысьцін — адзін зь перадавых ідэолягаў «рускага сьвету».

Блог 1863х.com сабраў самыя правакацыйныя і антыўкраінскія заявы расейскага актора. «Па сутнасьці, да нас прыяжджае клоўн з расісцка-нацысцкімі поглядамі, які выступае за ваенныя дзеяньні супраць усяго сьвету. А Беларусь ён лічыць часткай „рускага сьвету“. У нармальнай краіне такому пэрсанажу проста забаранілі б уезд», — гаворыцца ў блогу 1863х.

У мінулы прыезд Ахлабысьціна месяц таму беларускія твітэр-карыстальнікі раскруцілі хэштэг, які заклікае не прыяжджаць актора ў Беларусь. Акцыю падтрымалі ўкраінцы.

Гнеў беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў падагрэлі заявы Ахлабысьціна пра тое, што ён набыў нерухомасьць у Беларусь:

«Магілёў жа, наогул, нашае старое праваслаўнае намоленае месца. Гэта яшчэ бацюшка Мікалай II ведаў, царства яму нябеснае. Падчас бітвы з тэрарыстычным Інтэрнацыяналам заходніх краін мець ваенную стаўку ў Магілёве — сьвятая справа», — заявіў ён.

Аўтары блогу 1863х заклікаюць «гасьцінна» сустрэць Ахлабысьціна ў Беларусі, а менавіта — зладзіць інтэрнэт-кампанію супраць яго выступаў у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG