Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары абыдуцца ў 100 мільярдаў рублёў. ЦВК спадзяецца на 15 кандыдатаў


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Спаборнікі за прэзыдэнцкую пасаду сустрэнуцца на тэледэбатах.

Падрабязнасьці правядзеньня выбарчай кампаніі 2015 году паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Па яе словах, прэзыдэнцкая кампанія — ня самая дарагая. «Нашмат даражэй абыходзяцца мясцовыя выбары, калі нашмат больш кандыдатаў. Тым ня менш мы пастараемся, каб усё адбылося годна», — цытуе словы Ярмошынай БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына таксама заявіла, што ЦВК арыентуецца на лічбу ў 15 кандыдатаў, бо «пераадолець бар’ер у 100 тысяч подпісаў» складана.

Ярмошына нагадала, што было прынятае заканадаўчае рашэньне адмовіцца ад радыёдэбатаў. Па словах старшыні ЦВК, «гэтае мерапрыемства было невідовішчным».

«Кандыдаты самі не прыходзілі на дэбаты, а пасылалі давераных асобаў. Мы палічылі, што на радыё дастаткова будзе выступаў, а радыёдэбаты не выконваюць сваіх функцыяў, якія яны змогуць выканаць пры відэашэрагу», — патлумачыла Ярмошына.

Гэтыя заявы Лідзія Ярмошына зрабіла на міжнароднай канфэрэнцыі «Выбарчыя працэсы на прасторы СНД», якая праходзіць у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG