Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Для Расеі ўзрастае цана ігнараваньня менскіх забавязаньняў


Джэн Сакі (Jen Psaki)
Джэн Сакі (Jen Psaki)

ЗША чарговы раз заклікала Расею выконваць абавязкі паводле менскага пратаколу. У іншым выпадку для Расеі магчымыя далейшыя санкцыі — заявіла прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Джэн Сакі.

«Ня можа быць аніякага апраўданьня пастаянным парушэньням менскага пратаколу Расеяй і яе хаўрусьнікамі. Калі Расея сапраўды аддадзеная справе міру ва Ўкраіне, яна перастане падтрымліваць канфлікт, пастаўляючы зброю сэпаратыстам, і выведзе ўсе войскі і ўзбраеньне з Украіны, а таксама закліча сваіх хаўрусьнікаў спыніць парушэньні перамір’я, вызваліць закладнікаў, закрые мяжу. Белы дом выразна заявіў яшчэ 3 лістапада: калі Масква і надалей будзе ігнараваць забавязаньні, дадзеныя ў Менску, цана для Расеі будзе ўзрастаць», — заявіла прэс-сакратар.

Украіна шмат разоў заяўляла пра перасоўваньне калён цяжкога ўзбраеньня ды іншай вайсковай тэхнікі з Расеі на захопленыя сэпаратыстамі часткі тэрыторый Данбасу. У апошнія дні адмысловая маніторынгавая місія АБСЭ ва Ўкраіне зафіксавала перамяшчэньне на гэтых тэрыторыях каля Данецку вялікіх калён вайсковай тэхнікі і цяжкага ўзбраеньня. У сьвеце заяўляюць, што такія дзеяньня Расеі й сэпаратыстаў падрываюць складзеныя ў верасьні, але так і ня выкананыя менскія дамоўленасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG