Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя інфармацыяй пра калёны бронетэхнікі на Данбасе


Танк у Данецку
Танк у Данецку

ЗША выказалі сваю занепакоенасьць паведамленьнямі АБСЭ пра перамяшчэньне на падкантрольных баевікам тэрыторыях грузавікоў са зброяй.

ЗША выказалі сваю занепакоенасьць паведамленьнямі АБСЭ пра перамяшчэньне на падкантрольных баевікам тэрыторыях грузавікоў са зброяй. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Бэрнадэт Мэхан.

«Мы вельмі занепакоеныя абвастрэньнем супрацьстаяньня на ўсходзе Ўкраіны, а таксама шматлікімі дадзенымі пра тое, што сэпаратысты, якіх падтрымлівае і забясьпечвае Расея, перавозяць у канвоях цяжкую зброю і танкі на перадавую канфлікту», — зазначыла Мэхан.

Прэс-сакратар Рады нацбясьпекі ЗША заявіла, што любыя спробы баевікоў захапіць тэрыторыю будуць «абуральным парушэньнем» менскіх дамоўленасьцяў.

Мэхан заклікала Расею спыніць пастаўляць зброю баевікам, а таксама вывесьці з Украіны сваіх вайскоўцаў.

У нядзелю адмысловая маніторынгавая місія АБСЭ паведаміла пра перасоўваньне на падкантрольных баевікам тэрыторыях Данецкай вобласьці грузавікоў зь цяжкай зброяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG