Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танкачовай далі зразумець, што тэрмін забароны могуць скараціць


Алена Танкачова
Алена Танкачова

Алена Танкачова пракамэнтавала рашэньне ўладаў аб высылцы яе на тры гады зь Беларусі.

Алена Танкачова сказала карэспандэнту Свабоды, што рашэньне займае 5 старонак, і ў яе няма сумненьня, што яно было прынятае загадзя і ўсе тое, што адбывалася на працягу дня, — гэта была імітацыя працэсу. Паводле Танкачовай, не былі ўлічаныя ніякія хадайніцтвы ў яе падтрымку, а гэта 7 тысяч подпісаў.

Танкачова асабліва адзначыла фармулёўку наконт грамадзкай небясьпекі, якую, на думку праваахоўных органаў, яна ўяўляе:

«Аўтамабіль зьяўляецца сродкам павышанай небясьпекі і пад кіраваньнем Алены Танкачовай мог стаць прычынай сьмерці ці калецтваў чалавека».

Танкачова сказала, што ў кабінэце ёй далі зразумець: трохгадовы тэрмін забароны на вяртаньне ў Беларусь можа быць скарочаны да 1 году пры адпаведным звароце зь яе боку.

Алена Танкачова сказала, што будзе абскарджваць рашэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG