Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пагражаюць Расеі ўзмацненьнем санкцыяў


Санкцыі супраць Расеі ўзмоцняцца, калі Масква надалей будзе парушаць свае забавязаньні па менскіх дамоўленасьцях, заявіла ў панядзелак спікер Рады нацыянальнай бяспекі пры прэзыдэнце ЗША Бэрнадэт Міган.

Яна нагадала, што ЗША асуджаюць незаконныя «выбары», якія правялі сэпаратысты ў частцы Данецкай і Луганскай абласьцей.

У сувязі з гэтым яна падкрэсьліла, што Злучаныя Штаты занепакоеныя заявай Міністэрства замежных спраў Расеі, якая, зь ейных слоў, «падобна, спрабуе легітымізаваць гэтыя фіктыўныя „выбары“».

Гэтыя «выбары» парушылі ня толькі Канстытуцыю і заканадаўства Ўкраіны, але і менскія дамоўленасьці, дадала прэс-сакратарка, нагадаўшы, што і Масква, і прарасейскія сэпаратысты паводле ўмоваў перамір’я, падпісанага ў Менску ў верасьні, пагадзіліся правесьці мясцовыя выбары па ўкраінскім законе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG