Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз лічыць «выбары» ў Данбасе перашкодай на шляху да міру ва Ўкраіне


Фэдэрыка Магерыні (Federica Mogherini)
Фэдэрыка Магерыні (Federica Mogherini)

Такую заяву зрабіла новы вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні.

Гэтыя «выбары» незаконныя і нелегітымныя і супярэчаць літары і духу менскіх дамоўленасьцяў аб урэгуляваньні на ўсходзе Ўкраіны, і Эўразьвяз не прызнае іх, давяла Магерыні пазыцыю Эўрапейскага Зьвязу.

Як гаворыцца ў яе заяве, менавіта пазачарговыя мясцовыя выбары, праведзеныя ў адпаведнасьці з украінскім заканадаўствам, як прадугледжваюць менскія дамоўленасьці, зьяўляюцца «законным і легітымным спосабам аднавіць дэмакратычны мандат мясцовай улады ў гэтых частках Украіны».

Магерыні заклікала ўсе бакі прыкласьці намаганьні, каб правесьці менавіта такія выбары.

Паводле яе слоў, для міру патрэбная палітычная добрая воля. Галоўны чыноўнік ЭЗ выказала спадзеў, што ўсе бакі пацьвердзяць сваю прыхільнасць менскім дамоўленасьцям.

На ўчастку для галасаваньня ў Данецку
На ўчастку для галасаваньня ў Данецку

Між тым Міністэрства замежных спраў Расеі заявіла, што «паважае волевыяўленьне жыхароў паўднёвага ўсходу» Ўкраіны і «абраныя прадстаўнікі атрымалі мандат для вырашэньня практычных задач па аднаўленьні нармальнага жыцьця ў рэгіёнах». МЗС Расеі таксама заяўляе, што «надзвычай важна пайсьці на актыўныя крокі да наладжваньня ўстойлівага дыялёгу паміж цэнтральнай украінскай уладай і прадстаўнікамі Данбасу ў рэчышчы дасягнутых у Менску дамоўленасьцяў».

Украіна, ЭЗ і ЗША з самага пачатку заяўлялі, што выбары ў ДНР і ЛНР ня будуць прызнаныя. З боку ЭЗ гучалі, у прыватнасьці, і папярэджаньне, што прызнаньне незаконных «выбараў» можа прывесьці і да новых санкцыяў супраць Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG