У рэйтынгу Doing Business 2014 Беларусь займала 63 месца, а ў Doing Business 2013 — 64-е. Трэба адзначыць, што ў апошнія гады беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі аб плянах Беларусі ўвайсьці ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі вядзеньня бізнэсу.
Беларусь працягвае апярэджваць у рэйтынгу Расею, якая ў гэтым годзе заняла 62 месца, падняўшыся з мінулага году на 30 пазыцый. Украіна займае 96 месца, падняўшыся на 16 пазыцый у параўнаньні з Doing Business 2014.
Doing Business 2015 узначальваюць Сынгапур, Новая Зэляндыя і Ганконг.