Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі закінуў дзьве шайбы ў вароты вэтэранаў зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
27 кастрычніка падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ ў Абу-Дабі адбыўся таварыскі матч па хакеі паміж камандай прэзыдэнта Беларусі і вэтэранамі зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Як паведаміла праграма «Панарама» тэлеканала «Беларусь 1», гульня завяршылася перамогай гасьцей зь лікам 13:7.
Аляксандар Лукашэнка закінуў у вароты сапернікаў тры шайбы, яго малодшы сын Коля — дзьве.
Самае папулярнае
1