Менск — у галерэі Ў (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Вацлава Гаўла «Жыцьцё ў праўдзе». Пачатак а 18-й.
Менск — намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Томаш Арлоўскі сустрэнецца зь лідэрамі апазыцыі.
Менск — сольны канцэрт кампазытара і піяніста Пётры Клюева ў клюбе «Графіці». Аўтарская праграма і творы на вершы беларускіх паэтаў.
Сочы, Расейская Фэдэрацыя — пасяджэньне Электраэнэргетычнай Рады СНД.
Гэты дзень у гісторыі:
1656 — падпісана Віленскае замірэньне паміж Расейскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай аб спыненьні вайны, якая пачалася ў 1654 годзе.
1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.
1889 — скончана будаўніцтва Эйфэлевай вежы.
«Мне варта было б адчуваць рэўнасьць да Эйфэлевай вежы, паколькі яна значна больш вядомая, чым я».
Канструктар Гюстаў Эйфэль
1980 — у Польшчы зарэгістраваны прафсаюз «Салідарнасьць».
1945 — уступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
У гэты дзень нарадзіліся:
1864 — Аляксей Бялыніцкі-Біруля, заоляг і заагеограф, падарожнік.
1882 — Імрэ Кальман, вугорскі кампазытар.
1904 — Марыян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф.
1928 — беларускі мовазнаўца прафэсар Адам Супрун, які ў сваіх працах дасьледаваў дачыненьні беларускай мовы зь іншымі.
У гэты дзень памерлі:
1953 — Лявон Рыдлеўскі, грамадзка-палітычны дзеяч. Быў адным з самых маладых удзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 году. На пачатку Другой сусьветнай вайны дамогся дазволу ваяваць беларусам у складзе францускага замежнага легіёну; падчас акупацыі Францыі ўдзельнічаў у францускім Супраціве. У 1947 годзе абраны сакратаром Прэзыдыюму, пазьней — віцэ-прэзыдэнтам Рады БНР. У лістападзе 1948 на 1-м сусьветным зьезьдзе беларускай эміграцыі выбраны старшынём «Сусьветнага аб’яднаньня беларускай эміграцыі»
1994 — Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, пісьменьнік, кінасцэнарыст, перакладчык
Каляндар Бахарэвіча
24 кастрычніка 1911 экспэдыцыя Скота выпраўляецца да Паўднёвага полюсу