Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Прэзэнтацыя сеткі маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод адбудзецца ў Менску. Дакладнейшы адрас арганізатары не паведамляюць. Пачатак а 12.00.
У Палацы Спорту ў Менску пройдзе выстава-шоў пародзістых катоў «Восень-2014». Час працы: з 10.00 да 19.00.
У Магілёве ў этнаграфічным комлексе «Зялёны гай» адбудзецца «Дранiк-fest», прысьвечаны дранікам — галоўная страве беларускай нацыянальнай кухні. Пачатак а 12.00.
Дранікі — сіла, кажуць, што дранікі — Гэта культура нейкай керамікі. Дранікі — гэта смачная акцыя, Якую праводзіць бульбяная нацыя. Дранікі, мабыць, крышку сымболіка Без рэфэрэндумаў, з сэнсам і лёгікай. Дранікі — гэта нават палітыка, На думку наватараў і аналітыкаў. Не патрабуюць ратыфікацыі, Вось дапаможнік па эксплюатацыі: Дранікі можна есьці са скваркаю Ці з малачком і вядома ж сьмятанкаю... Ды і чаго вас вучу, калі дранікі Кожны хоць раз смакаваў, і зьбіраліся На барадзе сьлінкі ў цэлае возера. Дранікі — сіла, астатняе — дробязі.
Яўген Карлюк, «Дранікі»
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1867 — Аляска ад Расеі перайшла да Злучаных Штатаў Амэрыкі.
1918 — у Парыжы была абвешчана незалежная дзяржава чэхаў і славакаў.
1920 — скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонай арміяй.
1922 — заснавана брытанская карпарацыя ВВС.
1939 — войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1523 — Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская у 1575-1596 (пам.1596).
1897 — Ян Булгак, вядомы беларускі і польскі фатограф, які значную частку сваіх працаў прысьвяціў Наваградчыне і Вільні. Удзельнічаў у 174 міжнародных выставах. Напісаў шмат працаў па тэхніцы і эстэтыцы фатаграфіі, а таксама па краязнаўчай фатаграфіі. Фатаздымкі Я. Булгака зьберагаюцца ў архівах і бібліятэках Вільні і Варшавы. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама захоўваецца невялікая калекцыя працаў фотамастака.
1906 — Алесь Салагуб, беларускі паэт.
1947 — Юры Хашчавацкі, беларускі кінарэжысэр.