Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнік прэзыдэнта лічыць, што годны заробак для беларусаў — 3000$


Памочнік прэзыдэнта па эканамічных пытаньнях Кірыл Руды лічыць заробак у 3000 даляраў ЗША годным для беларусаў.

Пра гэта Кірыл Руды заявіў 16 кастрычніка на сустрэчы са студэнцкім актывам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Адказваючы на пытаньне дэкана факультэту міжнародных адносін БДУ пра тое, колькі трэба грошай для шчасьця і які рацыянальны дастатак для Беларусі, Кірыл Руды адзначыў, што ўзровень зарплаты неабходна параўноўваць з маштабам цэнаў.

«Калі мы гаворым аб прадуктах харчаваньня, спажывецкім кошыку, рэчах, якія мы хочам купіць, то заробак у раёне 3000 даляраў — годны заробак... зараз скажу каго», — задумаўся Кірыл Руды.

Паводле БелаПАН, рэагуючы на сьмех у залі і зьвяртаючыся да рэктара БДУ Сяргея Абламейкі, памочнік прэзыдэнта дадаў: «Мне здаецца, Сяргею Ўладзіміравічу, як рэктару і як акадэміку, гэтага мала».

Кірыл Руды прызначаны памочнікам прэзыдэнта па эканамічных пытаньнях летам 2013 году. Дагэтуль ён займаў пасаду намесьніка гендырэктара ТАА «Бел Хуавэй Тэхнолоджыз».

У жніўні сярэдні заробак у Беларусі склаў 6,36 млн рублёў. Заробак меншы за 5 млн беларускіх рублёў у жніўні атрымлівалі амаль 40% работнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG