Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Захад не пагадзіўся зь беларускім мірным плянам па Ўкраіне


Беларусь прапаноўвала Захаду мірны плян урэгуляваньня канфлікту ва Ўкраіне.

Пра гэта заявіў у інтэрвію тэлеканалу «Эўраньюс» кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

«Калі гэты канфлікт (ва Ўкраіне) знаходзіўся ў зародку, асобныя заходнія палітыкі задалі мне пытаньне: як вы бачыце сытуацыю ва Ўкраіне, што трэба зрабіць, каб спыніць гэтую вайну? Я, вядома, не хацеў дыскутаваць на гэтую тэму, разумеючы, што гэта вынікаў ня дасьць, але тым ня менш я ім сказаў, што ў мяне ёсьць сваё бачаньне і прапановы, каб нармалізаваць сытуацыю ва Ўкраіне. Цалкам нармалізаваць і не давесьці да вайны», — заявіў Лукашэнка.

«І мы гэты плян Захаду, не канкрэтызуючы на дадзеным этапе, прапанавалі, будучы ўпэўненымі ў тым, што гэта не прывядзе да таго, што Захад з гэтым плянам пагодзіцца.

Больш за тое, я паабяцаў, што ў выпадку рэалізацыі прапаноў беларускага боку сытуацыя нармалізуецца ва Ўкраіне, ня кажучы ўжо пра тое, што вайны ня будзе. Захад не пагадзіўся з гэтым плянам. Значыць, камусьці выгадна так», — заявіў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG