Кіраўнік Беларусі падчас сустрэчы з чальцамі Савету Палаты прадстаўнікоў распавёў пра актуальныя праблемы дзяржаўнай палітыкі. Чаму беларусам ня варта разьлічваць на рост заробкаў? Чым небясьпечны для Беларусі падатковы манэўр у Расеі? Чаму Аляксандр Лукашэнка раптам выступіў у абарону беларускай мовы? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты "Салідарнасьць" Аляксандр Старыкевіч і дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.