Калі мы размаўлялі пра самыя беларускамоўныя спартовыя клюбы, я напісаў, што гэта клюбы з усходу Беларусі — Гомельшчыны і Магілёўшчыны. Сапраўды, насуперак грамадзкай думцы, найбольшыя праблемы зь беларускай мовай якраз у клюбаў з захаду — Берасьцейшчыны і Гарадзеншчыны. Пагаворым аб іх ды іх праблемах.
Берасьцейшчына
Як жывецца беларускай мове ў паўднёва-заходняй Беларусі?
Дырэктар ФК «Бяроза-2010» (у сёлетнім чэмпіянаце ў 1-й лізе клюб займае 14 месца з 16 камандаў і знаходзіцца ў зоне вылету ў 2-ю лігу) Сяргей Курневіч паведаміў наступнае:
«После поступления Вашего письма руководством футбольного клуба был проведен опрос болельщиков па изменению предложенных Вами предложений, а также ознакомление методами аналогичной работы в других клубах РБ. Большинством опрошенных, было указано на ведение предложений на русском языке».
Цікава, ці знаёміліся ў «Бярозе-2010» з мэтадамі працы «Гомеля» ці «Белшыны», якія зьяўляюцца флягманамі па выкарыстаньні беларускай мовы. Відаць, клюбы Вышэйшай і 1-й беларускай лігі для «Бярозы» ня прыклад — і іх задавальняе месца ў 2-й лізе ці проста сярод дваровых камандаў. Ды і наконт апытаньня заўзятараў — вельмі сумнеўна, што яно было. Пытаўся ў заўзятараў — ніхто ня ведаў аб гэтым. Відавочна, нешта недагаворваюць.
А вось што адказаў дырэктар ХК «Брэст» (у сёлетнім чэмпіянаце клюб займае 6-е месца з 11-ці каманд) Вадзім Драчоў (фота 4, фота 4-1) (стыль захаваны):
«На Ваше обращение сообщаю Вам в очередной раз, что Конституция предоставляет право выбора языка. Соответственно, каждый гражданин имеет право выбора языка для общения. В соответствии с п. п. 1.2 ст.67 Регламента проведения 22 открытого чемпионата Беларуси по хоккею с шайбой сезона 2013 — 2014 годов, свитер хоккеиста на спине должен иметь фамилию (высотой 100 мм) на русском языке. Для того, чтобы сделать белорусскоязычную версию нашего официального сайта, потребуется вложение немалых денежных средств, которыми, у сожалению, мы в настоящее время не распологаем».
Клюб прывёў важны факт дыскрымінацыі беларускай мовы на ўзроўні фэдэрацыі хакея — у клюбаў няма магчымасьці выбіраць, на якой зь дзяржаўных моў ім пісаць прозьвішчы гульцоў. Ёсьць імпэратыўнае патрабаваньне — толькі па-руску. Вось і ўсё дзьвюхмоўе. Адзначу, што ў футболе такога патрабаваньня няма — кожны клюб сам вызначае, на якой мове яму пісаць прозьвішчы сваіх гульцоў.
Зь берасьцейскім футбольным «Дынама» (у сёлетнім чэмпіянаце клюб займае 10 месца з 12 каманд) перапіска аб пашырэньні выкарыстаньня беларускай мовы вялася з 2012 года, калі каманда часова насіла імя «Брэст».
Тады кіраўнік ФК «Брэст» Мікалай Харашун паведаміў наступнае (арфаграфія захавана):
«У адносіну да Вашых прапаноў паведамляем, што сгодна з ст. 7 Канстітуцыі дзяржаўнай мовай у нас з’яўляюцца беларуская і руская. Акрамя таго, сгодна з перапісам насельніцтва на 14 кастрычніка 2009 года ў г. Брэсце пражывала 309,8 тыс. чалавек. Асноўнай мовай, выкарыстовываемай для зносін, з’яўляецца руская. На ёй звычайна размаўляюць дома 291,5 тыс. чалавек (94,1% насельніцтва гррада), з іх 241,2 тыс. чалавек беларусаў <...> Пры змене моўнай сітуацыі ў г. Брэсце і эканамічнай у клубе ФК „Брэст“ Вашы прапановы па магчымасці будуць рэалізаваны.»
У 2013 годзе сытуацыя зьмянілася да лепшага і той жа старшыня ФК «Брэст» Мікалай Харашун пісаў :
«Улічваючы права грамадзян атрымаць інфармацыю на мове свайго мыслення, клуб праводзіць палітыку на папулярызацыю беларускай мовы. А з 23 чампіянату Беларусі па футболе прозвішчы гульцоў на спартыўнай форме будуць напісаны на беларускай мове.»
І гэта было сапраўды рэвалюцыйнае рашэньне. Упершыню зь сярэдзіны 2000-х гадоў у беларускім чэмпіянаце зьявілася каманда, дзе прозьвішчы гульцоў на спартовай форме пісаліся на нацыянальнай беларускай мове.
Гэта давала надзею на тое, што ініцыятыву і добры прыклад «Брэста» падхопяць і іншыя футбольныя клюбы Беларусі, і хутка наш футбол стане сапраўды беларускім.
Але гэтага ня здарылася. Больш за тое, зьнікла беларуская мова і з спартовай формы гульцоў «Дынама-Брэст» (ранейшага «Брэста») і беларускі чэмпіянат зноў стаў у гэтым кірунку цалкам рускамоўным.
А ў 2014 годзе старшыня ФК «Дынама-Брэст» Мікалай Харашун паведаміў:
«Позвольте футбольному клубу как юридическому лицу и работникам клуба как физическим лицам самостоятельно воспользоваться своим Конституционным правом использовать один из двух государственных языков. Считаем, чтобы не стать объектами критики, для того, чтобы употреблять белорусский язык в профессиональном обиходе, необходимо постоянно пользоваться им в быту, думать на нем. Иначе язык белорусских класиков Я. Коласа, Я. Купалы и других потеряет свою мелодичность, привлекательность и уникальность.»
Цікавая выснова — каб захаваць беларускую мову, лепш ёй зусім не карыстацца.
Наагул можна заўважыць, што найбольшыя праблемы зь беларускай мовай у тых клюбаў, што паказваюць дрэнныя вынікі ў спорце. Заканамернасьць гэта ці супадзеньне — вырашаць вам.
Гарадзеншчына
А зараз пагаворым пра Гарадзеншчыну, якую заўжды ставяць у прыклад жыхарам беларускага ўсходу.
Старшыня ФК «Ліда» Эдуард Сячко, які нарадзіўся ва ўкраінскім г. Краснадоне паведаміў:
«На жаль, абмежаванасьць у фінансавых рэсурсах не дазваляе нам у цяперашні час рэалізаваць Вашыя прапановы».
Зноў старая і добра нам вядомая песьня, што на беларускую мову грошай няма.
А вось што напісаў у 2013 годзе старшыня праўленьня ХК «Ліда» (у сёлетнім чэмпіянаце займае 11-е месца з 11-ці каманд) Аляксандар Крыскін:
«Общественное объединение «Профессиональный хоккейный клуб „Лида“ сообщает, что согласно КОНСТИТУЦИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ статьи 17 государственными языками в Республике Блеарусь являются белорусский и русский языки. На данном этапе функционирования нашей организации для нас более удобен русский язык».
І ў 2014 годзе Крыскін дадаў:
«ХК „Лида“ просит Вас больше не беспокоить нас по данному вопросу».
Маўляў, не пішы нам Ігар пра сваю беларускую, не турбуй, не адцягвай ад гульні. Адказ таксама па-расейску, нягледзячы на закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», паводле якога адказ павінен давацца на мове звароту. Але для Крыскіна, відаць, закон ня пісаны.
А вось што паведаміў старшыня праўленьня ХК «Нёман» (Горадня) (у сёлетнім чэмпіянаце займае 9-е месца з 11-ці каманд) Васіль Рудзька:
«Ваши предложения не могут быть выполнены, так как в соответствии со ст.17 Конституции „Государственными языками в Беларуси являются белорусский и русский язык“. <...>
В главе 12 Регламента четко прописано о снаряжении хоккеистов на предстоящий сезон. Нарушать указанные правила, хоккейные клубы не имеют права».
Але Рудзька забывае, ці робіць выгляд, што не заўважае, што прапанова тычылася ня толькі формы хакеістаў, а і выкарыстаньня мовы дыктарам, на табло, у рэкляме, праграмках і гэтак далей, што ніяк Рэглямэнтам не кантралюецца. Але, відавочна, прасьцей захоўваць статус-кво і не заўважаць нязручныя пытаньні.
Крыху падпраўляе рэпутацыю Гарадзеншчыны і ўсяго захаду Беларусі футбольны «Нёман» (у сёлетнім чэмпіянаце займае 7 месца з 12 каманд і страціў шанцы на мэдалі).
У 2013 годзе начальнік аддзелу грамадзкіх сувязяў ФК «Нёман» (Горадня) Пётар Карнаух пісаў:
«Вялікі дзякуй, што імкнецеся сваёй справай звярнуць увагу да нашай роднай матчынай мовы, якая апошнім часам, становіцца ўсё больш папулярна сярод моладзі ды інтэлегенцыі нашай краіны.
У гэтым годзе ўсе прозвішчы гульцоў ужо зроблены на рускай мове. Гэты вытворчы працэс зусім не танны, таму ў чэмпіянаце 2013 года на форме нашых футбалістаў застанецца рускамоўная версія напісання прозвішчаў.
Гукавое і візуальнае суправаджэнне па-беларуску на стадыёне падчас правядзення матчаў — гэта менавіта тое, з чаго мы пастараемся пачаць у найбліжэйшай будучыні.
Прэс-канферэнцыі: вядучы можа весці гэтае мерапрыемства на беларускай мове, але прадстаўнікі СМІ задаваць пытанні, а прадстаўнікі каманд адказваць на іх могуць на той мове, якая ім падабаецца больш.
Здзяйсненне прапановы наконт беларускамоўнай версіі сайту самае складанае з усіх пералічаных раней. Для яе ўвасаблення патрэбен час.
Мы згодныя з тым, каб нашай роднай мовы было болей, каб на ёй размаўляла як мага больш людзей. Самае галоўнае, як мы бачым, зрабіць у гэтым накірунку першы крок».
З усіх вышэй пералічаных клюбаў у ФК «Нёман» працуе самая прафэсійная прэс-служба — лісты заўсёды цікава чытаць, адчуваецца добры стыль і тое, што напісаны ліст не загатоўка ці штамп, што да яго напісаньня падышлі творча. Заўжды шмат аргумэнтаў і абяцаньняў. Але, на жаль, гэта толькі абяцаньні — нічога з абяцанага ў 2013 годзе клюб ня выканаў, ды і адказу на запыт прыходзіцца чакаць па некалькі месяцаў.
А ў 2014 годзе начальнік аддзелу грамадзкіх сувязяў ФК «Нёман» (Гародня) Пётр Карнаух паведаміў наступнае:
«Лепш чым казаць пра тое, чаго нам зрабіць не атрымалася, адкажу на тое, што ажыццявіць мы здолелі, а таксама пра тое, што зробім у бліжэйшы час.
Яшчэ ў мінулым годзе беларускамоўным стаў наш афіцыйны канал на youtube, так сама як і ўся графіка нашых інтэрнэт-трансляцый, якая робіцца толькі па-беларуску. У гэтым годзе менавіта наша прэс-служба падпрацавала дзеля ўсіх клубаў нашай вышэйшай лігі, але нажаль не ўсе пачалі яе выкарыстоўваць. Каб гэта адбылося, гэта быў бы значны крок у нашай з Вамі справе».
Гэта сапраўды добры крок і шкада, што іншыя клубы не падтрымалі ініцыятыву гарадзенцаў.
А далей Пётр Карнаух дадае: «Рабілі мы і рэкламу нашых матчаў на роднай мове». Сапраўды такая рэкляма была, але толькі адна беларускамоўная афіша за ўвесь футбольны сэзон. Хочацца верыць, што ўсё ж яна была не апошняя, бо чэмпіянат яшчэ ня скончыўся.
І напрыканцы Пётр Карнаух дадае:
«Дарэчы кажучы, наш афіцыйны сайт будзе мець беларускамоўную версію. Гэта менавіта тое, над чым мы працуем зараз, і тое, што можа быць доказам таго, што мы добра ставімся да нашай роднай мовы і робім крок за крокам дзеля таго, каб яе станавілася ўсё больш».
Тое ж абяцаньне, што і ў 2013 годзе. Спадзяюся, хоць бы ў 2015 годзе яно будзе выкананае.
Наогул, а як зь беларускай мовай на афіцыйных сайтах беларускіх спартовых клюбаў? Аб гэтым паразмаўляем у наступных запісах.
(пры цытаваньні лістоў захаваны правапіс арыгіналу).