Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія просіцца ў НАТО


Георгі Маргвелашвілі
Георгі Маргвелашвілі

Прэзыдэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі заявіў, што ягоная краіна будзе прасіць сяброўства ў НАТО на маючым адбыцца саміце ў Вялікай Брытаніі.

Маргвелашвілі паведаміў у сваім выступе ў Лёндане, што Грузія зьвернецца па запрашэньне на сяброўства ў НАТО, але дадаў: Тбілісі разумее – такія рашэньні прымаюцца значна больш складаным чынам.

НАТО заявіла раней сёлета, што ня будзе пашыраць сваё сяброўства на саміце ў Валіі, якое мае адбыцца 4 верасьня. Паводле паведамленьняў прадстаўнікоў Зьвязу, НАТО будзе прапаноўваць Грузіі «асноўны пакет» супрацоўніцтва, што дапаможа яе збліжэньню з арганізацыяй.

Маргвелашвілі дадаў: хоць гэта добра, што ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка і Расеі Ўладзімер Пуцін абмяркоўваюць крызыс ва ўсходняй Украіне, але менавіта сёньня яшчэ адна калёна са зброяй прайшла з Расеі ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG