Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна пасьля Менску

Украіна, ЗША, краіны Эўразьвязу абвінавацілі Расею ў наўпроставым уварваньні на поўдзень Данецкай вобласьці. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра расейскае ваеннае ўварваньне, ён склікае экстранае пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны.

12:46 28.8.2014

Яцанюк: Пуцін пачаў вайну ў Эўропе

Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк заяўляе, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін «мэтанакіравана пачаў вайну ў Эўропе».

«Сытуацыя, сапраўды, вельмі складаная, і гонар украінскім вайскоўцам, якія ахоўваюць і абараняюць нашу дзяржаву. Уладзімер Пуцін мэтанакіравана пачаў вайну ў Эўропе. Гэта ведае ўвесь сьвет і схаваць гэта немагчыма », — сказаў прэм’ер Украіны.

12:06 28.8.2014

Баевікі захапілі Савур-магілу

Расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што баевікі «ДНР» захапілі стратэгічную вышыню Савур-Магіла ў Данецкай вобласьці, якую да гэтага ўтрымлівалі вайскоўцы Антытэрарыстычнай апэрацыі, паведамляе УНІАН.


12:03 28.8.2014

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў наўпростым ўварваньні

Украінскія ўлады абвінавачваюць Расею ў адкрытым ваенным ўварваньні на поўдзень Данбаса. У прыватнасьці паступаюць паведамленні пра блякаваньне горада Новаазоўска расейскімі сіламі.

12:02 28.8.2014

Яцанюк заклікаў сьвет замарозіць актывы Расеі

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк просіць заходніх партнэраў склікаць тэрміновае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН у сувязі зь дзеяньнямі Расеі на ўсходзе Ўкраіны.

12:01 28.8.2014

«Кіеву трэба увесьці ваеннае становішча і разарваць адносіны з Масквой»

Украіна павінна абвесьціць ваеннае становішча і разарваць дыпляматычныя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў дараднік міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка.

XS
SM
MD
LG