Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстанцін Калачоў: «Пакуль сытуацыя крыху «падмарожаная»


Канстанцін Калачоў
Канстанцін Калачоў

Расейскі палітоляг Канстанцін Калачоў, ацэньваючы вынікі самміту Расея — Украіна —Эўразьвяз у Менску, кажа, што, паколькі пра сустрэчу сам-насам прэзыдэнтаў Расеі Ўладзімера Пуціна і Ўкраіны Пятра Парашэнкі падрабязнасьцяў няма, камэнтаваць тут асабліва няма што.

Што тычыцца той часткі сустрэчы, якая была прысьвечаная эканоміцы, усе перамоўнікі, на яго думку, выглядалі разумна і адэкватна, і была цалкам прадметная размова:

«Але, на жаль, у нас не палітыка — „вытворная“ ад эканомікі, а эканоміка часьцяком „вытворная“ ад эканомікі. Таму галоўнае ўсё ж такі — як прайшла сустрэча Пуціна і Парашэнкі.

Праблема ў тым, што ня ўсім палітыкам патрэбна спыненьне вайны, некаторым проста патрэбная імітацыя міру. Якія б словы на сустрэчы не гучалі, важна будзе паглядзець, якія будуць канкрэтныя дзеяньні, што за гэтым будзе адбывацца.

Відавочна, што сытуацыя загнаная ў тупік, прычым, „ястрабы“ ёсьць з абодвух бакоў. Хтосьці хоча выкарыстаць сытуацыю для вышчамленьня прарасейскага насельніцтва і мяркуе вырашыць праблему выключна ваеннымі сродкамі. Хтосьці, наадварот, хоча пакінуць на доўгія гады „тлеючы“ канфлікт, які будзе ачагом ціску на Ўкраіну.

Важна тое, што два паважаных кіраўніка ўжо хаця б паціснулі адзін аднаму рукі, што нейкая размова ўсё ж такі адбылася. Гэта дае пэўныя надзеі, хаця яшчэ некалькі дзён таму пэўныя расейскія экспэрты лічылі, што ўдзел расейскіх узброеных сіл у канфлікце на паўднёвым усходзе Ўкраіны непазьбежны, што ўварваньне будзе, няхай нават пад лёзунгамі міратворства і пад выглядам міратворцаў. Пакуль сытуацыя крыху „падмарожаная“. За далейшым разьвіцьцём будзем назіраць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG