Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможцам футбольнага турніру «Кубак Свабоды» стала каманда сацыял-дэмакратаў


У фінале яна перамагла каманду Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Трэцяе месца заняла каманда аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларускi рух», якая ў гульні за бронзу аказалася мацнейшай каманды Партыі БНФ.

У камандзе сацыял-дэмакратаў гулялі актывісты дзвюх партый — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада».

«Перамогу мы прысвячаем ўсім, хто ўжо 18 гадоў гуляў у гэтым турніры, але, у першую чаргу, Генадзю Карпенка, у памяць пра які мы тут і сабраліся. Я не быў з ім знаёмы асабіста, але шчыра жадаю, каб памяць аб ім жыла, таму што ён быў вельмі моцным і паважаным чалавекам », - сказаў БелаПАН былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валерый Фралоў.

У гэтым годзе ў турніры Кубак Свабоды бралі ўдзел 12 камандаў. Па выніках лёсаваньня яны былі разьмеркаваны на чатыры групы. У першай згуляюць каманды аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларусі рух», Партыі БНФ і тэлеканалу «Белсат», у другой — Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху «За Свабоду» і арганізацыі «Маладая Беларусь», трэцяй — Беларускай асацыяцыі журналістаў, газэты «Наша ніва» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), чацьвёртай — Беларускага Хельсынскага камітэту, аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».

У мінулым годзе турнір выйграла каманда БАЖ, стаўшы пяціразовым уладальнікам галоўнага трафэя. Тройчы турнір выйгравалі каманда АГП і зборная Партыі БНФ, двойчы — Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» і «Беларускага руху», па адным разе — зборныя фонду імя Карпенкі і Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ.

Турнір «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 году. Да гэтага падобныя спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасьля сьмерці палітыка турнір назвалі яго імем.

Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 г. ва ўзросьце 49 гадоў праз тыдзень пасьля таго, як перанёс інсульт. Раптоўная сьмерць апазыцыйнага палітыка выклікала шмат пытаньняў, якія да гэтага часу застаюцца без адказу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG