Як беларуская дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвае Чэмпіянат сьвету па хакеі?
Ужо пяць дзён Чэмпіянат сьвету па хакеі зьяўляецца галоўнай інфармацыйнай нагодай дзяржаўных мэдыяў. Ці ўдасца зь яго дапамогай палепшыць міжнародны імідж Беларусі? Які ўнутраны палітычны, ідэалягічны эфэкт могуць атрымаць улады? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман і палітоляг Сяргей Нікалюк. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.