Нам піша Тацяна Колышава зь Менску: «Калі помнік Леніну ўдасца зьнесьці, як гэта зрабілі ў Кіеве, дык пасьля трэба пакінуць тое месца вольным. Ня нам з вамі вырашаць, хто варты помніка на ім, няхай міне вялікі час — гадоў сто, а мо й болей...» Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды — у новай перадачы «Паштовая скрынка — 111».