Госьці эфіру — дырэктар беларускай Свабоды Аляксандар Лукашук і журналіст Свабоды Сяргей Дубавец. Сярод тэмаў гутаркі: - як ацэньваць рашэньне Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленьні Логвінава ліцэнзіі - наколькі значную ролю ў беларускім кнігавыдавецтве адыгрываў Ігар Логвінаў? - што рабіць далей, у выпадку, калі ўлады Логвінаву ліцэнзію ня вернуць? Якія шанцы афіцыйнага Менску ў гульні з Украінай? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе. У першым лісьце да сваякоў абвінавачаны ў шпіянажы і зьняволены ксёндз Уладзіслаў Лазар сьцьвярджае, што ні ў чым не вінаваты Апытаньне ў Горадні. Ці верыце вы запэўніваньням улады, што новай дэвальвацыі беларускага рубля ня будзе?? А таксама чарговая перадача з сэрыі “Жыцьцё пасьля раку” пра жыхарку Смаргоні Ірына Фрэнкель, якая вырвала з клюшняў раку сябе і сына. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.