З чым зьвязаны нэгатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы?
Сацыяльна-эканамічныя праблемы становяцца ўсё больш заўважнымі для беларускага абывацеля. Чаму аслабляецца абменны курс рубля? Як гэта адбіваецца на ўзроўні жыцьця насельніцтва? Ці адэкватныя дзеяньні ўладаў эканамічнай сытуацыі ў краіне? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” эканамісты Барыс Жаліба і Сяргей Чалы.