Чарговым гістарычным бэстсэлерам стала нядаўна выдадзеная кніга Алеся Краўцэвіча «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага». Беларускі погляд на ВКЛ неаднаразова мяняўся, які ён сёньня? Ці паўстане ў Віцебску конны помнік князю Альгерду? Чаму закрыцьцё гарадзенскага гістфаку не прынясе шкоды беларускай гістарычнай навуцы? Госьцем перадачы — аўтар кнігі, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.